4 снежня 2023, панядзелак, 13:26
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Пэнтагон уклаў пагадненне з Маскам для забеспячэння УСУ сувяззю Starlink

21
Пэнтагон уклаў пагадненне з Маскам для забеспячэння УСУ сувяззю Starlink

Падрабязнасці ўгоды не выдаюцца.

У Пэнтагоне пацвердзілі ўкладанне кантракта з кіраўніком SpaceX і Tesla Іланам Маскам для забеспячэння Узброеных сіл Украіны сувяззю Starlink.

Аб гэтым на брыфінгу паведаміў брыгадны генерал Патрык Райдэр, піша New Voice.

"Зноў жа, я магу пацвердзіць, што мы ўкладаем кантракт са Starlink на выкананне паслуг у падтрымку Украіны з канчатковай мэтай забяспечыць, каб Украіна мела неабходную ёй інфраструктуру спадарожнікавай сувязі", – сказаў ён.

Аднак ён дадаў, што з меркаванняў бяспекі дзеля крытычнага характару гэтых сістэм у Пэнтагоне не могуць даць дадатковую інфармацыю аб канкрэтных магчымасцях або аперацыйных дэталях гэтых паслуг.

"Мы будзем далей пераглядаць бягучы аперацыйны кантэкст, каб вызначыць, ці можна апублікаваць больш інфармацыі пазней, але цяпер я проста не магу даваць больш падрабязную інфармацыю", – сказаў Райдэр.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках