Мэдыі: Войска РФ адступіла ад Новамаёрскага і Наваданецкага
3- 22.09.2023, 13:01
- 15,816

УСУ павялічваюць прарыў на Запарожскім фронце.
Расейскія войскі, папярэдне, адступілі ад населеных пунктаў Новамаёрскага і Новаданецкага, што на Запарожскім кірунку.
Такой інфармацыяй падзяліўся ў Telegram вайсковец 24-й штурмавой брыгады "Айдар" УСУ пад пазыўным "Асман", спасылаючыся на звесткі калег, якія вядуць наступ на тым адцінку.
“Паводле інфармацыі ад хлопцаў з фронту, расейскія войскі адступілі ад Новамаёрскага і Новаданецкага, нашы замацаваліся, адбіваюць контратакі… Сітуацыя дынамічная”, - напісаў Асман.
Паводле звестак незалежнага рэсурсу DeepState, на гэтым адцінку фронту абарону ўтрымліваюць 131-ы стралковы полк і 40-я брыгада марской пяхоты, а таксама 110-я мотастралковая брыгада УС РФ.
Праблема ў расейцаў, запэўнівае воін 24-й брыгады, таксама ля населенага пункта Ачарэтаватае, што прыкладна за 20 км на паўночны ўсход ад Токмак.


Раней расейскія СМІ паведамілі аб прарыве УСУ другой лініі абароны РФ на Запарожскім кірунку. Акрамя таго, са звестак аналітыкаў ISW, украінскія танкі і іншая бранятэхніка прарвалі апошнюю лінію абароны РФ на Запарожскім фронце.