11 кастрычнiка 2024, Пятніца, 6:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Кміць: Даю прагноз, што ўжо ў жніўні наступнага года Беларусь будзе вольнай

32
Юрый Кміць: Даю прагноз, што ўжо ў жніўні наступнага года Беларусь будзе вольнай
ЮРЫЙ КМІЦЬ
ФОТА: FACEBOOK

Многія ўкраінскія добраахвотнікі дапамогуць палку Каліноўскага ў паходзе на Менск.

Што зараз Украіна можа зрабіць для дапамогі беларусам у зрынанні рэжыму Лукашэнкі? Як будуць складацца ў будучыні стасункі свабоднай Беларусі і Украіны, якая перамагла?

Пра гэта сайт Charter97.org пагаварыў з кіраўніком украінскай грамадскай арганізацыі «Заходні інфармацыйны фронт», сузаснавальнікам Беларускага інфармацыйнага цэнтра ў Львове Юрыем Кміцем.

- Раскажыце, як узнікла ідэя адкрыцця Беларускага інфармацыйнага цэнтра ў Львове? Як ён ствараўся і чым займаецца?

- Беларускі інфармацыйны цэнтр трэба разглядаць у кантэксце яшчэ большага праекту, які называецца «Заходні інфармацыйны фронт».

Пасля анэксіі Крыма ў 2014-м годзе і пачатку вайны на Усходзе Украіны, у 2016-2017 годзе з вайны прыйшлі ветэраны і ўбачылі, як шмат расейскай дэзінфармацыі і ідэалогіі існуе нават у Львове. Не на Усходняй, а на Заходняй мяжы Украіны.

Тады ветэраны надумалі стварыць спачатку экспэртны клуб фэйкаў, а з гэтага клуба ўжо выйшаў «Заходні інфармацыйны фронт». Яго падтрымаў украінскі бізнэс.

Цяпер у нас ёсць вельмі вядомы новы палітык - Максім Казіцкі. Ён з 2020 года з'яўляецца старшынём Львоўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі. Раней ён быў проста прадпрымальнікам і фінансаваў пачатак «Заходняга інфармацыйнага фронту». Потым у нас была 1,5-гадавая паўза падчас прыходу да ўлады Уладзіміра Зяленскага.

Потым пачалося поўнамаштабнае ўварванне і мы даслоўна на другі яго тыдзень аднавілі дзейнасць - як спецыялізаванае медыя, якое займаецца антыфэйкамі, анты-ІПСА.

Мы рабілі артыкулы і для Польшчы, і для Нямеччыны. Першыя шэсць месяцаў мы фактычна займаліся раскрыццём праўды аб вайне. Рабілі вялікі кавалак працы, маючы вялікі кантынгент добраахвотнікаў-студэнтаў з Львоўскага ўніверсітэта журналістыкі і замежных моў.

Недзе прыблізна ў другі месяц дзейнасці ўзнікла ідэя пра беларускае пытанне ва Украіне.

- Чаму?

- Так атрымалася, што мой сябар, якога я ведаю блізу 12 гадоў, беларус. У 2010 годзе ён з'ехаў з Беларусі ў сувязі з нязгодай з палітыкай Лукашэнкі. Ён займаўся бізнэсам і крыху фінансаваў апазіцыю. Калі гэта выйшла вонкі, яму давялося ўцякаць. Яму хацелі «ўляпіць» 8 гадоў паводле абвінавачання ў няісных «злачынствах». У выніку ён апынуўся ва Украіне, мы пасябравалі, ён дапамагаў мне ў розных праектах. Ён заснаваў міжнародны дабрачынны фонд «Абярэг Надзей».

У 2022-м Беларусь была ўцягнутая ў вайну ва Украіне. Пуцін фактычна штурхае беларускае войска ў вайну. Я ж разумеў, што самі беларусы гэтага не жадаюць. Так мае сябры Алег Пукій, Аляксей Францкевіч (кіраўнік «Беларускага Крызіснага цэнтру ў Львове» - рэд.) і я заснавалі ў красавіку 2022-га года Беларускі інфармацыйны цэнтр у Львове.

Журналістка Аліна Рудзіна стала яго кіраўніцай. У выніку палову сваёй інфармацыйнай дзейнасці мы прысвячаем беларускай тэматыцы. У нас ёсць партал, два Telegram-канала, youtube-канал.

Увогуле «Заходні інфармацыйны фронт» і Беларускі інфармацыйны цэнтр - гэта дзве аб'яднаныя рэдакцыі, якія складана раз'яднаць.

Разумееце, БІЦ, як арганізацыя, не мае статусу юрыдычнай асобы, бо ў нас увогуле пад забаронай усё, што звязана з беларускім і расейскім пашпартам.

То бок, фізічна беларус ва Украіне не можа свабодна арганізаваць нейкае медыя ці прадпрыемства. Усё складана з-за таго, што Беларусь разглядаецца як суагрэсарка.

- З пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну ад простых украінцаў даводзілася чуць, што беларусы - «суўдзельнікі агрэсіі». Наколькі дасведчаныя аб рэальнай сітуацыі ў Беларусі ўкраінцы і чаму важна іх інфармаваць?

- Наогул не дасведчаныя. Гэта можна назваць нават антыдасведчанасцю. У большасці ўкраінцаў яшчэ застаўся ў памяці час «добрага» Лукашэнкі. Амбасадай Беларусі ва Украіне створаны міф, што Лукашэнка такі «добры дзядзька». Нібыта ў вас найлепшыя дарогі і натуральныя прадукты.

Цяпер жа, наадварот, усё ў мінус. Інфармацыі пра тое, колькі палітвязняў у Беларусі, якія там рэпрэсіі, падаецца вельмі мала ці ўвогуле не падаецца. Гэты парадак дня ведаюць «5 чалавек» ва Украіне і шосты - Міхаіл Падаляк. Яшчэ можа, некалькі журналістаў ведаюць, што адбываецца ў Беларусі. Усё. Так выглядае агульная карціна «дасведчанасці».

Пры тым, што ёсць полк імя Кастуся Каліноўскага, тысячы добраахвотнікаў, беларускія лекары, якія працуюць у Львове, Адэсе, Кіеве. Ёсць мноства прыкладаў, якія вартыя таго, каб паказаць, як у выпадку ў чачэнцамі, што ёсць «кадыраўцы», а ёсць вольныя чачэнцы.

Вось чамусьці з Чачэніяй нашыя разабраліся, падзяляюць, а ў выпадку з Беларуссю - не. Думаю, што прычына ў тым, што няма інфармацыйнай палітыкі, беларускага парадку дня.

Ды і галоўныя беларускія пытанні ва ўкраінскім інфармацыйным парадку дня - гэта, па-першае, ці пойдуць беларусы ваяваць (супраць Украіны - рэд.). Па-другое, ці будзе з Беларусі ядзерны ўдар. На гэтым беларускі парадак дня заканчваецца. Дзе Мікола Статкевіч і Віктар Бабарыка? Што з Андрэем Саннікавым? Гэта ўжо не асвятляецца.

Нядаўна Максім Плешка, экспэрт Цэнтра беларускіх камунікацый, падзяліўся самым свежым апытаннем ва Украіне аб стаўленні да беларусаў. Яно вельмі паказальнае. Тое, што Беларусь акупаваная, мяркуе блізу 60-70 адсоткаў. Атрымліваецца, украінцы ўжо зараз прымаюць і разумеюць, што знаходжанне расейскіх войскаў і палітыка самога Лукашэнкі - гэта палітыка кіраўніка ў краіне, акупаванай замежнымі войскамі.

Але калі ставіцца пытанне стаўлення да беларусаў, ці павінны беларусы плаціць рэпарацыі Украіне, то тыя ж 70 адсоткаў жорстка кажуць, што «так». Ва ўкраінскім грамадстве дакладна зафіксавана ўсё ж такі патрабаванне «кампенсаваць». Ёсць вялікая крыўда праз тое, што з тэрыторыі Беларусі прыляцелі сотні ракет. Беларусы павінны разумець, што гэта ёсць.

- Беларусы, якія ў сваёй пераважнай большасці настроеныя супраць рэжыму Лукашэнкі, але чуюць абвінавачванні ў «суагрэсіі», часта высоўваюць сустрэчную тэзу: чаму Украіна, аж да 24 лютага мінулага года, не прымала жорсткіх захадаў супраць рэжыму Лукашэнкі? Як бы вы адказалі беларусам на гэтае пытанне?

- Я ведаю аб гэтай прэтэнзіі і лічу, што яна абгрунтаваная. Але каму мы будзем яе выстаўляць? Януковічу? Зяленскаму?

Вы ж разумееце, што ўжо з 2014 года ў нас ідзе вайна. Ёсць чыста эканамічныя дзяржаўныя інтарэсы. У грамадстве ж ёсць шмат людзей, якія ўзнімалі гэтае пытанне і крычалі ўраду, што Лукашэнка - дыктатар, з якім нельга гандляваць і гэтак далей. Гэта значыць, да грамадства гэтая прэтэнзія не зусім справядлівая.

Урад жа скажа, што ў той час яны меркавалі, што галоўная цікавасць у тым, каб «адцягнуць Лукашэнку ад Расеі» і старацца яго неяк «перацягнуць» у ЕЗ і «дэмакратызаваць». Гэта была палітыка не толькі Украіны, а ўсяго ЕЗ. Не так усё адназначна.

- Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі нядаўна заявіў: перамога Украіны стане ключом да вызвалення Беларусі. Што зараз можа зрабіць Украіна для дапамогі беларусам у зрынанні рэжыму Лукашэнкі?

- Глядзіце, палітыка Зяленскага да Беларусі ў апошні час змянілася ў лепшы бок. Ёсць разуменне таго, што ўсё ж такі праз беларускую апазіцыю трэба працаваць з беларускім грамадствам і рыхтавацца да таго, што нас чакае працэс вызвалення і ўсходняй Украіны, і Беларусі ад зла і атруты расейскай прапаганды.

Калі казаць пра тое, што можа зрабіць Украіна, дык яна і так робіць шмат. Яна знясільвае Расею да той ступені, што ў выніку ёй ужо будзе ні да Чачэніі, ні да Беларусі. Ёй бы са сваімі праблемамі разабрацца.

Ідзе павольны працэс знясільвання расейскай імперыі да ўзроўню, калі цэнтр ужо не зможа рэагаваць на паўстанні на ўскраінах. На жаль, гэты працэс ідзе за кошт Украіны, нашых жыццяў. Так склалася гістарычна, мы гэта прымаем.

У нас да беларусаў адна прэтэнзія: чаму вы не дапамагаеце нам вас вызваліць? Чаму толькі полк Каліноўскага? Ці не 10 палкоў, не 20 беларускіх батальёнаў ваююць на баку Украіны?

Вы сабе не задавалі пытанне, што, магчыма, Украіна чакала большага ўдзелу беларусаў у гэтай вайне з РФ?

Мы чакалі, што Святлана Ціханоўская на другі дзень вайны прыедзе ў Кіеў, надзене зялёную форму, стане каля Зяленскага і скажа «мы разам», а не будзе паўгода чакаць, чым скончыцца вайна ва Украіне.

Мы ж разумеем, што ў беларускай апазіцыі таксама свае дзяржаўныя інтарэсы. Але трэба было прадбачыць, што Украіна не здасца за тры дні. І тады Ціханоўская была б «найлепшым сябрам Украіны», але гэтага не здарылася. Цяпер жа Ціханоўская не вельмі можа прыехаць у Кіеў.

Тым не менш ва Украіне ёсць разуменне, што не толькі Ціханоўская прадстаўляе беларусаў. Украіна гатовая працаваць з усёй дэмакратычнай беларускай апазіцыяй.

Калі ж мы пераможам у вайне, то я на 100% упэўнены, што полк Каліноўскага пойдзе ў Беларусь. У палка ёсць шмат украінскіх сяброў і я не выключаю, што шмат украінскіх добраахвотнікаў-валанцёраў захочуць дапамагчы «Каліноўцам» атрымаць і сваю перамогу.

- Ваш Цэнтр да дня нараджэння Мікалая Статкевіча апублікаваў выдатны артыкул пра яго і яго паплечнікаў з Беларускага Нацыянальнага Кангрэса - Андрэя Саннікава, Уладзіміра Някляева і іншых. Што можна зрабіць для найхутчэйшага вызвалення Мікалая Статкевіча і тысяч беларускіх палітвязняў?

- Украіна, беларуская апазіцыя і ЕЗ павінны зрабіць нейкую агульную праграму дзеянняў і знайсці болевыя кропкі Лукашэнкі, каб, не аддаючы нейкіх ідэй, усё ж вытаргаваць свабоду для хаця б некалькіх лідараў, якія знаходзяцца ў самым цяжкім фізічным стане. Я б спецыяльна не падзяляў Статкевіча і Бабарыку, а вызваляў бы абодвух. Бо ў кожнага з іх ёсць патэнцыял.

Чым больш Расея саступае ў гэтай вайне, тым больш у Лукашэнкі звужаецца поле магчымасцяў для манеўру. Думаю, што яму не больш за год яшчэ знаходзіцца на «пасадзе». Сітуацыя мяняецца так хутка, што хутка ён нават у Расеі нікому не будзе патрэбны. Даю прагноз, што ў жніўні наступнага года Беларусь будзе вольнай.

- З якім сіламі ў нашай краіне (ці, магчыма, ва Украіне) вы звязваеце надзеі на перамены ў Беларусі? Як бачыце гэты шлях?

- Магчымыя два сцэнары. Я не выключаю, што сярод сілавых структур Беларусі можа з'явіцца сваёй генерал-герой, які, маючы падтрымку пры Лукашэнку, які вяне, убачыць, што іншага выйсця няма і пры падзенні Расеі проста арганізуе пераварот у Беларусі. Гэта варыянт суздром магчымы.

Другі варыянт - паход палка Каліноўскага ад Гомеля да Менска.

- Як, на вашую думку, павінны складвацца ў будучыні стасункі свабоднай Беларусі і Украіны, якая перамагла? Якія ў нас галоўныя пункты судотыку? У якіх міжнародных звязах вы бачыце перспектыву для абедзвюх краін?

- У нас зараз разглядаецца вельмі цікавая мадэль бяспекі ў будучыні. Гэта звяз Польшчы, Літвы, Украіны, які без Беларусі немагчымы. Бо Беларусь знаходзіцца пасярэдзіне.

Натуральна, мы хочам, каб Беларусь была дэмакратычнай, еўрапейскай, была ўдзельніцай еўрапейскіх структур. Мы хацелі б разлічваць на мірнае добрасуседства з вашай краінай.

Бо ў нас 1084 км агульнай мяжы, у нас толькі з Расеяй больш. Наколькі я памятаю, у нас ніколі ў нашай гісторыі не было нейкіх супярэчнасцяў ці варожасці. Беларусы вельмі-вельмі законапаслухмяная нацыя. Вы бліжэй да еўрапейцаў, чым украінцы.

У будучыні мы з беларусамі будзем выдатна сябраваць у ЕЗ, абменьвацца таварамі, культурай і навукай.

Упэўнены, што наша будучыня або ў звязе Літва-Польшча-Украіна-Беларусь або ў ЕЗ, як раўнапраўных сябраў.

Якой будзе восень у Беларусі?

Сіноптыкі расказалі, ці чакаць у верасні халадоў і дажджоў.

Мінулае лета не раз здзіўляла беларусаў анамаліямі надвор'я — працяглыя перыяды засухі змяняўся магутнымі ліўнямі з градам, у асобных месцах пранесліся сапраўдныя ўраганы і нават разбуральны смерч, піша telegraf.news. Якой жа будзе наступная восень? Ці чакаць беларусам новых анамалій надвор'я ў верасні і калі ў краіну прыйдзе звыклая прахалодная і дажджлівая беларуская восень? Сіноптыкі агучылі свае прагнозы.

Так, аўтары тэлеграм-канала пра надвор'е «Надвор'е», спасылаючыся на колькасную мадэль прагнозаў CFSv2, заявілі, што беларусаў гэтай восенню чакае сухое і цёплае надвор'е, у сярэднім на 2°С вышэй за кліматычную норму.

Вось як выглядае прагноз на каратах сярэдняй тэмпературы і ападкаў на найбліжэйшыя тры месяцы:

Паводле разлікаў той жа мадэлі CFSv, у верасні ў Беларусі будзе таксама цяплей чым звычайна — у сярэднім на 1,5–2,0°С вышэй за шматгадовыя значэнні.

А вось дажджоў, мяркуючы з разліковай мадэлі, у верасні будзе ў межах нормы. Крыху больш ападкаў, паводле папярэдніх прагнозаў, выпадзе ў паўднёва-заходніх і паўночна-ўсходніх раёнах краіны.

«На картах вы бачыце старыя кліматычныя нормы. Цяперашнія крыху цяплейшыя», — удакладнілі аўтары канала, адзначыўшы, што дзейныя цяпер нормы для Беларусі прыкладна на 0,6°С вышэйшыя, чым паказана на картах.

Сіноптыкі з Белгідрамета такіх доўгатэрміновых прагнозаў, як правіла, не агучваюць, а вось спецыялісты сайта аб надвор'і Wisemeteo свае папярэднія прагнозы на восень ужо агучылі.

Паводле іх звестак, надвор'е гэтай восенню ў цэлым будзе «ўстойлівым і халодным», будзе захоўвацца некаторы дэфіцыт ападкаў — усяго беларусам паабяцалі блізу 16 дажджлівых дзён за сезон, прычым большая частка з іх выпадзе на кастрычнік.

Сярэдняя тэмпература ў Менску ў восеньскі сезон сіноптыкі партала спрагназавалі ніжэй за 2°C, чым летась і паабяцалі, што тыповая для Беларусі восень пачнецца ўжо 7 верасня. Верасень у цэлым сіноптыкі партала назвалі «тыповым восеньскім месяцам», кастрычнік - халодным месяцам, калі «тэмпературны трэнд пойдзе на паніжэнне», а лістапад - «дастаткова стабільным» і, мяркуючы з невялікай колькасці дажджлівых дзён, дастаткова сухім.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках