28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арганізатары «Уімблдона» адмовілі ў акрэдытацыі СМІ Беларусі

3
Арганізатары «Уімблдона» адмовілі ў акрэдытацыі СМІ Беларусі

Тэнісістка Арына Сабаленка візу атрымала.

Беларускія і расейскія тэнісісты выйдуць на лонданскія корты, але ў нейтральным статусе. Арганізатары Уімблдонскага тэніснага турніру прынялі пастанову адмовіць у выдачы акрэдытацый беларускім і расейскім СМІ.

Пра гэта інфармуе РІА «Навіны».

У канцы сакавіка было абвешчана, што тэнісісты з Беларусі і РФ дапушчаныя да спаборніцтваў сёлета, але толькі ў нейтральным статуце. Акрамя таго, спартоўцам на турніры будзе забаронена выказваць падтрымку СВА. Не змогуць патрапіць на лонданскія корты гульцы, якія атрымліваюць дзяржфінансаванне і сродкі ад кампаній, якія знаходзяцца пад кантролем уладаў.

«Мы прынялі пастанову адхіліць заяўкі на акрэдытацыю ад расейскіх і беларускіх СМІ сёлета ў святле сітуацыі ва Украіне. Так было і ў 2022 годзе», – сказалі ў прэс-службе турніру.

Арына Сабаленка атрымала брытанскую візу і сёлета паўдзельнічае ва «Уімблдоне». Пра гэта яна расказала на прэс-канферэнцыі ў Парыжы пасля паразы ў паўфінале «Ралан Гарос». «У мяне ёсць віза!.. Можна гэта адсвяткаваць. Я еду на “Уімблдон”, і гэта выдатная навіна», – сказала Сабаленка.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках