25 красавiка 2024, Чацвер, 10:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вечаровая зводка Генштаба УСУ

2
Вечаровая зводка Генштаба УСУ

Сітуацыя на фронце 8 чэрвеня.

Расейскія вайскоўцы прадаўжаюць засяроджваць намаганні на Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Мар'інскім кірунках. На ўказаных адрэзках фронту адбылося 26 баявых сутыкненняў.

Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на Facebook-старонку Генеральнага штаба Узброеных сілаў Украіны.

Цягам дня расейцы нанеслі 1 ракетны і 27 авіяцыйных удараў, а таксама ўчынілі блізу 30 абстрэлаў з рэактыўных сістэмаў залпавага агню па пазіцыях нашых ваяроў і населеных пунктах.

Сітуацыя на кірунках

У Валынскім і Палескім кірунках аператыўная абстаноўка без істотных змяненняў.

На Северскім і Слабажанскім кірунках праціўнік захоўвае ваенную прысутнасць у памежных з Украінай раёнах. Цягам дня вораг:

нанёс авіяцыйныя ўдары па населеных пунктах Міраполле, Сянное і Севярынаўка Сумскай вобласці;

ажыццявіў мінамётныя і артылерыйскія абстрэлы населеных пунктаў Ацінскае, Бесалаўка, Міраполле і Панамарэнкі Сумскай вобласці;

ажыццявіў мінамётныя і артылерыйскія абстрэлы населеных пунктаў Краснае, Марахавец, Лук'янцы, Старыца, Гацішча, Ваўчанск, Чугунаўка Харкаўскай вобласці.

На Купянскім кірунку артылерыйскія і мінамётныя абстрэлы зазналі Каменка, Краснае Першае, Навамлінск, Дварычная, Кіслоўка, Табаеўка, Бераставое Харкаўскай вобласці і Навасёлаўскае Луганскай вобласці.

На Ліманскім кірунку цягам дня вораг вёў беспаспяховыя наступальныя дзеянні ў раёне Вясёлага Данецкай вобласці. Артылерыйскія абстрэлы зазналі Макееўка, Неўскае, Белагораўка Луганскай вобласці і Верхнякаменскае, Торскае, Спірнае і Раздоліўка Данецкай вобласці.

На Бахмуцкім кірунку вораг спрабаваў палепшыць тактычнае становішча, вёў наступальныя дзеянні ў кірунку Іваноўскага, поспеху не меў. Нанёс авіяцыйны ўдар у раёне населенага пункта Белая Гара Данецкай вобласці. Ад варожых артылерыйскіх абстрэлаў пацярпелі Васюкоўка, Мінькаўка, Арэхава-Васільеўка, Рыгораўка, Багданаўка, Іванаўскае, Ступачкі, Аляксандра-Шультына, Белая Гара, Дружба, Тарэцк, Паўночнае Данецкай вобласці.

На Аўдзееўскім кірунку вораг здзейсніў няўдалыя спробы наступу непадалёк населеных пунктаў Севернае і Вопытнае. Нанёс авіяцыйныя ўдары ў раёне Аўдзееўкі. Ажыццявіў артылерыйскія абстрэлы раёнаў населеных пунктаў Новакалінава, Аўдзееўка, Тоненька, Первамайскае, Карлаўка Данецкай вобласці.

На Мар'інскім кірунку ўкраінскія абаронцы адбілі ўсе варожыя атакі ў раёне горада Мар'інка. Праціўнік панёс страты. У той самы час вораг здзейсніў артылерыйскія абстрэлы ў раёнах Мар'інкі, Пабеды і Новаміхайлаўкі Данецкай вобласці.

На Шахцёрскім кірунку вораг учыніў абстрэлы населеных пунктаў Вуглядар, Шахцёрскае, Залатая Ніва і Врэміўка Данецкай вобласці.

На Запарожскім і Херсонскім кірунках вораг прадаўжае весці абарончыя дзеянні. Вораг нанёс:

авіяцыйны ўдар у раёне Гуляйполя Запарожскай вобласці;

артылерыйскія абстрэлы па населеных пунктах Бурлацкае, Зялёнае Поле, Навасёлка, Наваполь, Тэміроўка Данецкай вобласці;

артылерыйскія абстрэлы па населеных пунктах Вольгаўскае, Гуляйполе, Залізнічнае, Белагор'е і Каменскае Запарожскай вобласці, а таксама Берыславе, Антонаўцы Херсонскай вобласці і горадзе Херсон.

Дасягненні ўкраінскіх ваяроў

Цягам дня ўкраінская авіяцыя нанесла 18 удараў па раёнах засяроджвання асабовага складу ворага і 2 удары па зенітна-ракетных комплексах ворага.

«Падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі цягам дня падбілі 5 пунктаў кіравання, 6 раёнаў засяроджвання жывой сілы, узбраення і ваеннай тэхнікі, 2 зенітна-ракетныя комплексы, 8 артылерыйскіх падраздзяленняў на агнявых пазіцыях і яшчэ 2 важныя аб'екты ворага», – піша Генштаб.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках