19 красавiка 2024, Пятніца, 1:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Узровень вады ў Кахоўскім вадасховішчы ўпаў ніжэй за «мёртвы пункт»

10
Узровень вады ў Кахоўскім вадасховішчы ўпаў ніжэй за «мёртвы пункт»

Узровень вады на вечар чацвярга складае 12,5 м.

Узровень вады ў Кахоўскім вадасховішчы на вечар чацвярга складае 12,5 м – гэта ніжэй за так званы «мёртвы пункт», ніжэй за які водазабор немагчымы.

Пра гэта паведаміў кіраўнік Укргідраэнэрга Ігар Сірата ў эфіры тэлемарафону.

«Узровень ужо 12,5 м. Гэта ніжэй за "мёртвы" пункт 12,7 м, калі мы ўжо не можам рабіць водазабор у населеныя пункты і для ЗАЭС», – сказаў Сірата.

Ён дадаў, што, хутчэй за ўсё, падзенне вады спыніцца на ўзроўні прыкладна 3 м.

«Калі плаціна ў ніжняй частцы разбураная да самага падмурку, глыбіня вадасховішча будзе не большая за тры метры, а яно само паменшыцца з шырыні 3,5 км, як гэта было да падрыву, да 1–1,2 км, гэта значыць вернецца ў рэчышча Дняпра, якім яно было да будаўніцтва самога вадасховішча», – растлумачыў кіраўнік Укргідраэнэрга.

Сірата дадаў, што калі цяпер вадасховішча падае на 1 м за дзень, то гэта прадоўжыцца яшчэ сем-восем дзён.

Адна палова станцыі ўжо цалкам пад вадой, другая палова – на 70%. Таксама пад вадой і церпіць ад размыву земляная ўстаўка паміж шлюзам і станцыяй.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках