29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

BYPOL страціў доступ да свайго YouTube-каналу і сацыяльных сетак

50
BYPOL страціў доступ да свайго YouTube-каналу і сацыяльных сетак
АЛЯКСАНДР АЗАРАЎ

Таксама кіраўнік BYPOL Азараў паведаміў пра звальненне шэрагу супрацоўнікаў.

Кіраўнік BYPOL, былы кіраўнік 3-й управы ГУБАЗіК Аляксандр Азараў запісаў відэа, з якога грамадскасць даведалася, што арганізацыя былых сілавікоў страціла доступ да свайго YouTube-каналу і старонак у сацыяльных сетках. Вінаваты ў гэтым, паводле словаў Азарава, былы супрацоўнік BYPOL Мацвей Купрэйчык, які раней адмовіўся прайсці праверку на паліграфе.

Паводле словаў Азарава, адміністратар сацыяльных сетак у нейкі момант адмовіўся праходзіць паліграф, пасля чаго быў звольнены, бо «страціў давер».

Як дадаў Азараў, нядаўна Мацвей Купрэйчык разам з «групай асобаў» адмовіўся прайсці праверку на паліграфе. Пасля гэтага наконт іх узнікла падазрэнне, у выніку чаго «група асобаў» была звольненая з BYPOL на падставе «недаверу і падазрэнняў».

Пасля гэтага Азараў пафасна тлумачыць важнасць BYPOL і звяртаецца да грамадскасці з просьбай напісаць Мацвею Купрэйчыку і запатрабаваць ад яго ўсё вярнуць.

Мацвей Купрэйчык – былы старшы оперупаўнаважаны АніПТЛ ГУУС Менгарвыканкама, старшы лейтэнант міліцыі. Стаяў ля вытокаў стварэння BYPOL разам з Андрэем Астаповічам, Ігарам Лобанам і Уладзімірам Жыгарам.

У тэлеграм-канале BYPOL увечары з'явілася наступнае паведамленне: «Аб'яднанне сілавікоў Беларусі (АСБ) BYPOL, каб унікнуць непаразуменняў, вымушанае давесці наступную інфармацыю. Аляксандр Азараў не з'яўляецца і ніколі не быў заснавальнікам альбо кіраўніком АСБ BYPOL, якое было створанае 20 кастрычніка 2020 года. Фонд BYPOL быў створаны 26 траўня 2021 года ў якасці тэхнічнага элемента функцыянавання АСБ BYPOL, А.Азараў быў прызначаны яе прэзідэнтам для выканання фармальных функцый. Таксама названая асоба з'яўлялася адной з "медыйных персонаў" BYPOL. Калектыў ААБ BYPOL не вылучаў кандыдатуру А.Азарава ў якасці прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі. У названым прадстаўніцтве акрамя А.Азарава іншыя супрацоўнікі ААБ BYPOL не знаходзяцца.

У цяперашні час супрацоўнікамі АСБ BYPOL праводзіцца ўнутраны разгляд у дачыненні правамернасці і мэтазгоднасці шэрагу фінансавых аперацый вышэйпаказанага фонду (спадзяемся вы зразумелі, што хаваецца за гэтай "абцякальнай" фразай). Пры гэтым намінальныя заснавальнікі фонду BYPOL – А.Азараў і С.Лупаносаў на парушэнне нарматыўных дакументаў адмаўляюцца падаваць фінансавую справаздачнасць, нават на пісьмовыя запыты афіцыйных чальцоў кіравання фонду. Вось ужо 4 дні самапрызначаны "кіраўнік Байполу" хаваецца ад калектыву, не з'яўляецца ў офіс, спрабуе рассылаць у СМІ недакладную інфармацыю ў дачыненні да супрацоўнікаў АСБ BYPOL.

У сувязі з прадаўжэннем А.Азаравым і С.Лупаносавым дэструкцыйнай дзейнасці, выяўленымі парушэннямі з іх боку патрабаванняў бяспекі, 07.06.2023 калектывам Аб'яднання сілавікоў Беларусі BYPOL прынятая пастанова аб выключэнні ўказаных асобаў са складу гэтай грамадскай арганізацыі», – гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках