20 красавiка 2024, Субота, 4:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна контратакуе пад Бахмутам

Украіна контратакуе пад Бахмутам

На паўднёвым і паўночным флангах пройдзена да 1,6 км.

Сілы абароны прасоўваюцца на паўднёвым і паўночным флангах у раёне Бахмута, а расейцы чыняць жорсткі супраціў, «паліваючы» ўкраінскія пазіцыі агнём артылерыі. Пра гэта ў эфіры тэлемарафону паведаміў прадстаўнік Усходняй групоўкі войскаў УСУ Сяргей Чараваты.

Ён адзначыў, што Бахмуцкі кірунак застаецца актыўным у плане контратакоўных дзеянняў з боку ўкраінскіх войскаў. На некаторых кірунках, сярод іншых на паўднёвым і паўночным флангах, Сілы абароны прайшлі да 1600 метраў.

Паводле словаў Чараватага, расейцы чыняць «жорсткі» супраціў, ужываючы артылерыю. Цягам дня акупанты 342 разы білі па пазіцыях УСУ і здзейснілі шэсць авіяналётаў. Таксама было 10 боесутыкненняў, падчас якіх Сілы абароны ліквідавалі 120 расейцаў, 184 акупанты атрымалі раненні, адзін – патрапіў у палон.

Таксама УСУ сёння пад Бахмутам знішчылі пяць танкаў расейцаў, БТР, баявую машыну дэсанту, бронеаўтамабіль, гармату Д-30, станцыю радыёэлектроннай барацьбы, два беспілотнікі «Арлан-10», станцыю радыёэлектроннай выведкі і дзевяць палявых складоў з боепрыпасамі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках