28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сабаленка не выйшла ў фінал «Ралан Гарос»

32
Сабаленка не выйшла ў фінал «Ралан Гарос»
АРЫНА САБАЛЕНКА

Беларуска саступіла чэшцы Караліне Мухавай.

Другая ракетка свету Арына Сабаленка сёння правяла найцяжэйшы паўфінальны матч з тэнісісткай з Чэхіі Каралінай Мухавай (43-і нумар рэйтынгу). Беларуска выявілася слабейшай у трох сэтах — 6:7, 7:6, 5:7, паведамляе «Зеркало».

Турнірная сетка дагэтуль спрыяла беларусцы. На «Ралан Гарос» (уключаючы паўфінал) яна сустракалася толькі з нясеянымі гульцамі. Сабаленка перамагла ўкраінку Эліну Світоліну, амерыканку Слоан Стывенс, расейку Камілу Рахімаву, беларуску Ірыну Шымановіч і ўкраінку Марту Касцюк. Прычым Арына не саступіла ў аніводным сэце. І вось, матч з Мухавай.

Пры ліку 4:4 у першай партыі чэшка ўзяла падачу беларускі. Затым у яе быў сетбол, але Сабаленка праявіла характар і здзейсніла зваротны брэйк — 5:5. У выніку лёс сэту вызначыў тай-брэйк. Беларуска была «на валаску», саступаючы 0:3, аднак зраўняла лік і выйшла наперад. І ўсё ж Мухава сталася больш удачлівай у канцоўцы — 7:5.

Сабаленка так знервавалася, што адразу ў другім сэце саступіла ў сваёй падачы. Але і чэшка была небездакорная - 2:2. Пачаліся арэлі. Спаборніцы зноў давялі справу да тай-брэйка. У барацьбе нерваў Арына была больш сабранай - 7:5.

У вызначальным сэце Сабаленка ўзяла падачу Мухавай у шостым гейме і апынулася за адзін крок ад перамогі — 5:2. Але чэшка не здавалася і зраўняла лік. Акрыленая поспехам, ужо яна зрабіла брэйк і перамагла - 7:5.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках