28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі спецназ атакаваў расейцаў з вады паміж Херсонам і Голай Прыстанню

3
Украінскі спецназ атакаваў расейцаў з вады паміж Херсонам і Голай Прыстанню

Апублікаванае ўнікальнае відэа.

Прэс-служба Сіл спецаперацый Украіны (ССА) выклала ў Сетку кадры ваеннай аперацыі, якую спецназаўцы здзейснілі яшчэ зімой.

Месца дзеяння - Пацёмкінскія выспы, якія знаходзяцца паміж Херсонам і акупаванай Голай Прыстанню. Гэтыя выспы заўсёды былі шэрай зонай, якую толкам ніхто не кантраляваў.

Байцы з ССА правялі не адну ваенную аперацыю ў раёне астравоў на Дняпры, пакуль іх не затапіла пасля разбурэння дамбы Кахоўскай ГЭС.

На кадрах паказалі адну з самых небяспечных аперацый, у якой бралі ўдзел да 10 байцоў. Яны пад раніцу выйшлі ў Дняпро на катэры і ўзялі курс на левы бераг.

У гэтым раёне ўкраінскія абаронцы яшчэ з 2022 года вядуць «ціхую вайну» супраць ворага.

Праціўнік, пасля адступлення з правага берага ўвосень 2022 года спрабаваў замацавацца на астравах, каб адтуль абстрэльваць жыхароў Херсона.

Задача ССА - не даць ворагу замінаваць тэрыторыю, а таксама не дапусціць яго спробу замацавацца ў гэтым раёне.

Падчас зімовай аперацыі байцы незаўважанымі падабраліся да супраціўніка, адкрылі агонь і гэтак жа хутка вярнуліся на базу без страт са свайго боку.

У апошні час акупанты ўвесь час скардзіліся ў Сетцыі на пачашчэнне рэйдаў ССА ў раёне выспаў. Не выключана, што падчас падрыву Кахоўскую ГЭС яны проста планавалі затапіць толькі астравы, але нешта пайшло не паводле плану.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках