29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вэст Гэм» перамог у футбольнай Лізе канферэнцый

1
«Вэст Гэм» перамог у футбольнай Лізе канферэнцый

Клуб адолеў «Фіярэнтыну» дзякуючы голу на 90-й хвіліне.

"Вэст Гэм" стаў пераможцам Лігі канферэнцый. У фінальным матчы ў Празе "малатабойцы" адолелі "Фіярэнтыну" — 2:1, паведамляе pressball.by.

Перамогу "Вэст Гэму" прынёс дакладны ўдар Джарода Боўэна на 90-й хвіліне.

Фанаты "Вэст Гэма" закідалі шклянкамі капітана "Фіярэнтыны" падчас фіналу Лігі канферэнцый. Бірагі разбілі галаву

ФІЯРЭНТЫНА - ВЭСТ ГЭМ - 1:2

ПРАГА. «Фартуна Арэна». Пачатак а 22.00. 17363 гледачы.

ФІЯРЭНТЫНА: Тэрачана — Дадо, Міленкавіч, Раньеры (Ігор, 84), Бірагі — Банавэнтура, Амрабат, Мандрагора (Барак, 93+) — Нікалас Гансалес, Ёвіч (Кабрал, 46), Куамэ (Сапанара, 62).

ВЭСТ ГЭМ: Арэоля — Цоўфал, Зума (Керэр, 61), Агуэрд, Эмэрсан — Соўчак, Райс, Пакета — Боўэн, Антоніё (Агбона, 94+), Бэнхрама (Форналс, 76).

ГАЛЫ: 0:1 — Бэнхрама (62, з пэнальці). 1:1 — Банавэнтура (67, пас — Нікалас Гансалес). 1:2 — Боўэн (90, пас — Пакета).

ПАПЯРЭДЖАННІ: Мандрагора, Міленкавіч, Амрабат; Бэнхрама, Агуэрд, Боўэн.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках