28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі фігурыст выявіў жаданне выступаць за ЗША

8
Беларускі фігурыст выявіў жаданне выступаць за ЗША

Для гэтага яму трэба адкупіцца ад Беларускага звязу канькабежцаў.

Беларускі фігурыст Іван Дзясятаў, які выступае ў дысцыпліне «танцы на лёдзе», абвясціў збор, каб адкупіцца ад Беларускага звязу канькабежцаў і выступаць за амерыканскую каманду.

Дзясятаў хоча сабраць 25 тысячаў даляраў. Паводле ягоных словаў, менавіта за такую суму звяз гатовы адпусціць яго. У суму ўваходзіць пакрыццё выдаткаў на трэніроўкі.

«На гэтым тыдні стала вядома, што Беларускі звяз канькабежцаў адпусціць Ваню… з умовай, што каманда павінна пакрыць звязу 25 тысячаў даляраў за ўсе выдаткі на трэніроўкі Вані ў папярэднім сезоне. Сцісла: Ваня не зможа прадстаўляць Злучаныя Штаты, пакуль не будуць выплачаныя гэтыя 25 тысячаў даляраў», – гаворыцца на старонцы збору сродкаў на платформе Gofundme.

Дзясятаў прадстаўляў Беларусь у сезоне 2021/22. Праз два тыдні пасля пачатку вайны Дзясятаў пераехаў у ЗША.

«Ён прыняў спантанную пастанову пакінуць усё, што ведаў, каб атрымаць магчымасць уплываць на сваю будучыню незалежна ад геапалітыкі, якая адбываецца ў Расеі. Жадаючы здзейсніць сваю мару, ён забраняваў рэйс у ЗША, амаль не ведаючы мовы, культуры, не маючы якіх-небудзь планаў», – гаворыцца на старонцы Дзясятава.

У пачатку чэрвеня 2022 года ён устаў у пару з Ізабэлай Флорэс і ў канцы сезону 2022/23 пачаў перамовы пра змену федэрацыі.

Збор быў запушчаны два дні таму. На 20:40 паводле беларускага часу было сабрана амаль 12 тысячаў даляраў.

Нагадаем, цяпер беларускія фігурысты адхіленыя ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках