19 красавiка 2024, Пятніца, 11:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал «Ралан Гарос»

10
Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал «Ралан Гарос»

Другая ракетка свету перамагла ў чвэрцьфінале ўкраінку Эліну Світоліну.

Сёння, 6 чэрвеня, беларуска Арына Сабаленка прабілася ў паўфінал «Ралан Гарос». Другая ракетка свету перамагла ў чвэрцьфінале ўкраінку Эліну Світоліну (192-гі нумар рэйтынгу).

У першым сэце спачатку была роўная барацьба. Спаборніцы спраўна бралі сваю падачу. Але ў дзявятым гейме беларуска зрабіла брэйк і давяла партыю да перамогі - 6:4.

У паўфінале Арына сустрэнецца з чэшкай Каралінай Мухавай (43-я пазіцыя ў рэйтынгу). Сёлета беларуска перамагла ў трох турнірах: у Адэлаідзе, Мельбурне і Мадрыдзе.

Як пісаў сайт Charter97.org, пасля матчу супраць Камілы Рахімавай Сабаленка правяла закрытую прэс-канферэнцыю толькі для абраных журналістаў, на якой патлумачыла гэта пагрозай свайму «ментальнаму здароўю».

Раней тэнісістка-ябацька адмовілася адказваць на пытанні аб сувязях з Лукашэнкам і вайне ва Украіне.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках