29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Легендарны Златан Ібрагімавіч абвясціў аб заканчэнні кар'еры

6
Легендарны Златан Ібрагімавіч абвясціў аб заканчэнні кар'еры
ЗЛАТАН ІБРАГІМАВІЧ
ФОТА: ANADOLU AGENCY

За сваю кар'еру футбаліст здабыў 34 трафеі.

Легендарны футбаліст Златан Ібрагімавіч абвясціў аб заканчэнні кар'еры, піша BBC.

41-гадовы швэд паведаміў аб гэтым пасля матчу Сэрыі А "Мілан"-"Вэрона" (3:1).

“Мне цяжка дыхаць, але ўсё ладам. Так шмат успамінаў на «Сан-Сіра»... Спачатку ён падарыў мне любоў, а потым - шчасце.

Я дзякую сваёй сям'і за трыванне. Дзякую сваёй другой сям'і - гульцам, трэнеру, персаналу, мэнэджэрам. Нарэшце, ад усяго сэрца я хачу падзякаваць вам, заўзятарам.

Надышоў час развітацца з футболам, але не з вамі», - сказаў форвард «Мілана».

Златан пачаў прафесійную кар'еру ў 1999 годзе. Акрамя "Мілана", ён выступаў за "Мальмё", "Аякс", "Ювэнтус", "Інтэр", "Барсэлону", "ПСЖ", "Манчэстэр Юнайтэд", "Лос-Анджэлес Гэлаксі".

Ібрагімавіч правёў 122 матчы за нацыянальную каманду Швэцыі і забіў 62 галы - гэта рэкорд каманды.

За сваю кар'еру нападнік здабыў 34 трафеі: 4 з «Аяксам», 2 з «Ювэнтусам» (гэтыя тытулы былі ануляваныя з прычыны «кальчаполі»), 5 з «Інтэрам», 5 з «Барсэлонай», 3 з «Міланам», 12 с «ПСЖ», 3 з «Манчэстэрам Юнайтэдам».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках