УСУ на Таўрычным кірунку ліквідавалі больш за сем рот расейцаў
6- 10.06.2023, 17:20
- 24,894
Абясшкоджана 72 адзінкі вайсковай тэхнікі акупантаў.
На Таўрычным кірунку ўкраінскія вайскоўцы ліквідавалі больш за сем рот расейцаў і абясшкодзілі 72 адзінкі вайсковай тэхнікі ворага.
Як паведаміў украінскі камандзір аператыўна-стратэгічнай групоўкай войскаў «Таўрыя», брыгадны генерал Аляксандр Тарнаўскі, падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі Сіл абароны Таўрычнага кірунку на працягу дня выканалі 1 тысяч 455 агнявых задач.
З ягоных слоў, страты ворага забітымі і параненымі склалі больш за сем рот, знішчана і пашкоджана 72 адзінкі вайсковай тэхнікі праціўніка.
- Між іншым, 19 танкаў, 5 адзінак БМП, 2 ББМ, БТР, 2 гаўбіцы 2А65 «Мста-Б», самаходная артылерыйская ўстаноўкі «Акацыя», зенітны ракетны комплекс «Тор», 4 адзінкі БПЛА «Арлан-10», 4 БпЛА «Zala», БПЛА «Ланцэт», 4 адзінкі САУ 2С7 «Півоня», 2 РЭБ «Жыхар», 2 рэактыўныя сістэмы залпавага агню «Ураган», – заявіў Тарнаўскі.
Таксама, як дадаў камандзір, былі знішчаны тры склады з боепрыпасамі ворага.