Валерый Цапкала: У Лукашэнкі невылечнае захворванне
33- 31.05.2023, 20:49
- 60,648

Паводле словаў палітыка, лік ідзе на месяцы.
У інтэрв'ю галоўнай рэдактарцы выдання «Гардон» Алесі Бацман беларускі палітык Валерый Цапкала расказаў пра праблемы са здароўем Аляксандра Лукашэнкі.
«Усе факты, якія я выклаў, яны сто адсоткаў дакладныя. Яму ў чацвер увечары стала дрэнна, яго змясцілі ў Цэнтральную клінічную лякарню Масквы. Спачатку спрабавалі мясцовыя лекары прывесці яго ў нармальны стан, у яго быў востры шок, ён нават страціў прытомнасць. І калі гэта адбылося, уначы былі паднятыя практычна ўсе лекары горада Масквы, найлепшыя спецыялісты», – расказаў Цапкала.
Палітык сцвярджае, што ў Лукашэнкі невылечнае захворванне.
«<...> Захворванне невылечнае, рэцыдывы будуць паўтарацца. Яго будуць падтрымліваць на гарманальнай тэрапіі. На адрэналіне і гармоне ён зможа выконваць абавязкі, але гэта будзе адбывацца з пэўнай перыядычнасцю», – адзначыў апазіцыянер.
Паводле словаў палітыка, у Лукашэнкі вельмі сур'ёзнае «сасудзістае захворванне» і дыктатар ужо «збіты лётчык».