28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наталля Радзіна: Польскі генерал абвясціў рэальны сцэнар вызвалення Беларусі

31
Наталля Радзіна: Польскі генерал абвясціў рэальны сцэнар вызвалення Беларусі
Наталья Радина

Беларускія ахвотнікі рыхтуюцца змагацца за сваю краіну.

Галоўная рэдактарка сайту Charter97.org Наталля Радзіна наведала Кіеў. У інтэрвію яна расказала аб тым, як змянілася ўспрыманне Беларусі ва Украіне і да чаго рыхтуюцца нашы ахвотнікі.

- Чаму Вы наважылі паехаць у Кіеў, сталіцу ваеннай Украіны?

- Больш за год мы назіраем за вайной, але зусім іншае адчуванне, калі ты прыязджаеш у места, якое бамбуюць, сустракаешся з людзьмі, размаўляеш з імі, глядзіш ім у вочы. Гэта, вядома ж, вельмі дапамагае рэальна разумець, што адбываецца.

Я прыехала ў Кіеў, каб сустрэцца з беларускімі ахвотніцкімі аб'яднаннямі, паразмаўляць з беларускімі ваярамі, якія сёння змагаюцца ва Украіне. Найперш гэта, вядома ж, наш легендарны полк імя Кастуся Каліноўскага, у штабе і на базе якога я пабывала, размаўляла з байцамі, у тым ліку і з тымі, хто быў паранены ў апошніх баях пад Бахмутам — ахвотнікамі з батальёна «Волат», якія прыехалі на лячэнне ў Кіеў.

НА БАЗЕ ПАЛКА КАЛІНОЎСКАГА. ПРАДСТАЎНІК ПАЛКА КАЛІНОЎСКАГА ДЗМІТРЫ ШЧЫГЕЛЬСКІ, КІРАЎНІЦА ПРЭСАВАЙ СЛУЖБЫ КРЫСЦІНА «ЧАБОР», КАМАНДЗІР ПАЛКА ДЗЯНІС «КІТ» ПРОХАРАЎ, БАЕЦ ПАВЕЛ «ДЗЯДКА» ШУРМЕЙ.
КАМАНДЗІР БАТАЛЬЁНА «ЛІТВІН» ПАЛКА КАСТУСЯ КАЛІНОЎСКАГА «БУЛАК».
ПАРАНЕНЫ ПАД БАХМУТАМ БАЕЦ БАТАЛЬЁНА «ВОЛАТ» ПАЛКА КАЛІНОЎСКАГА ДЗЯНІС «ВАЎКАЛАК» УРБАНАВІЧ.

Сустрэлася і з байцамі з беларускага батальёна "Тэрор" і беларусамі, якія сёння служаць у Другім інтэрнацыянальным легіёне. У Першым інтэрнацыянальным легіёне, нагадаю, служаць полк Каліноўскага і батальён Тэрор, а ў Другім інтэрнацыянальным легіёне ўжо ствараецца нават падраздзяленне беларускіх снайпераў. У цэлым у складзе УСУ сёння служаць блізу дзве-тры тысячы беларусаў.

БАЕЦ БАТАЛЬЁНА «ТЭРРОР» РАДЫЁН «ГЕНА» БАТУЛІН.

Таксама я правяла сустрэчы ў Сядзібе прэзідэнта Украіны, у Вярхоўнай Радзе Украіны і Міністэрстве абароны. Сустрэлася з дарадцам Сядзібы прэзідэнта Украіны Міхайлам Падаляком, намеснікам міністра абароны Украіны Аляксандрам Палішчуком, дэпутатамі міжфракцыйнага аб'яднання Вярхоўнай Рады "За свабодную Беларусь". Таксама правяла сустрэчы ў дабрачынных фондах, якія сёння дапамагаюць вайскоўцам украінскага войска, дыпламатамі, экспертамі, актывістамі беларускай апазіцыі, якія не пакінулі Кіеў пасля вайны.

ДАРАДЦА СЯДЗІБЫ ПРЭЗІДЭНТА УКРАІНЫ МІХАЙЛА ПАДАЛЯК.
НАМЕСНІК МІНІСТРА АБАРОНЫ УКРАІНЫ АЛЯКСАНДР ПАЛІШЧУК.

- Вы былі ў Кіеве і да вайны. Як сёння змянілася ўкраінская сталіца? Як ставяцца да беларусаў?

- Захапляе, вядома, гераізм як украінскага войска, так і наогул усіх украінскіх грамадзян. Ва Украіне ўсе скіраваныя на перамогу, усе працуюць на перамогу. Кіеў заўсёды быў местам вельмі актыўных і пасіянарных людзей. І нягледзячы на тыя ракетныя напады, якія штодня ўчыняюцца на сталіцу Украіны, настрой у людзей вельмі баявы. Наадварот, гэта нават узмацняе цвёрдасць украінцаў рабіць усё для перамогі. І гэта, вядома, вельмі натхняе.

Ва Украіне ты разумееш, што не трэба канцэнтравацца на перашкодах, трэба бачыць магчымасці, усякая праблема развязальная. Магчыма, гэта прыходзіць, калі ты разумееш, што тваё жыццё можа ў кожны момант скончыцца, бо мы бачым, што Кіеў ужо абстрэльваюць не толькі начамі, але і ўдзень. Гэтая вера ў перамогу, разуменне, што ад нас залежыць, што будзе адбывацца, што трэба рабіць усё, што ў тваіх сілах, вядома, узрушаюць у людзях.

Цяпер ва Украіне падзяляюць беларускі рэжым і саміх беларусаў. Я да сябе не адчула наогул ніякага варожага стаўлення. Украінцы ведаюць сайт Charter97.org. Ведаюць, што гэта рэсурс, якія на працягу ўсіх 25 гадоў сваёй работы асвятляў рэальную сітуацыю як у Беларусі, так і ў самой Украіне. Людзі памятаюць, што мы падтрымлівалі ўкраінскія Майданы як 2004-га, так і 2014-га года, мелі выяўную пазіцыю што да акупацыі Крыма і вайны на Данбасе і, натуральна, цяпер, падчас шырокамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны, усім відавочна, што «Хартыя-97» стаіць на праўкраінскіх пазіцыях і робіць усё магчымае, каб даносіць інфармацыю аб тым, што напраўду адбываецца ва Украіне.

СТАРШЫНЯ ДАБРАЧЫННАГА ФОНДУ БОН АРЭСТА БРЫТ.
СУСТАРШЫНЯ ПАРЛАМЕНЦКАГА КАМІТЭТА АСАЦЫЯЦЫІ УКРАІНА-ЕЗ ВАДЗІМ ГАЛАЙЧУК І СЯБРА КАМІТЭТА ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ БАГДАН ЯРЭМЕНКА.

- Ці змянілася стаўленне да рэжыму Лукашэнкі?

- Наконт Лукашэнкі выпарыліся ўсе ілюзіі. Цяпер ва Украіне рэальна разумеюць, што гэта дыктатар, які абсалютна залежны ад Масквы, верыць якому нельга. Пагроза з боку Беларусі сапраўды існуе, і ўлады гэта разумеюць. Нават калі пэўныя афіцыйныя асобы кажуць, што не бачаць сёння нейкай небяспекі з боку Беларусі, то напраўду ёсць разуменне, што Лукашэнка не гаспадар свайго слова, што калі паступіць загад з Крамля, то адновіцца і ракетны абстрэл з тэрыторыі Беларусі, і могуць пайсці расейскія войскі супольна з беларускімі часткамі.

Ідзе абмеркаванне і таго, што, сярод іншага, казаў выканаўца абавязкаў камандзіра брыгады «Азоў» Багдан «Таўр» Крацевіч - УСУ неабходна наступаць і вызваляць Беларусь. Такім чынам рэжыму Пуціна будзе нанесены наймацнейшы ўдар, бо для Расеі ментальна развітацца з Беларуссю цяжэй, чым развітацца нават з Чачэніяй. Вось гэтая думка ўзнікла не толькі ў маёра Крацевіча, гэтая ідэя распаўсюджваецца, яе абмяркоўваюць, на гэтую тэму дыскутуюць. Ёсць агульнае разуменне, што свабодная дэмакратычная Беларусі - гарант бяспекі Украіны.

Вялікая павага з боку ўкраінцаў і да беларускіх ахвотнікаў. Такое адчуванне, што пра полк Каліноўскага ведаюць усе. Сёння беларускія ахвотнікі ратуюць гонар беларускага народа коштам сваіх жыццяў.

В.А. КАМАНДЗІРА БРЫГАДЫ «АЗОЎ» БАГДАН «ТАЎР» КРАЦЕВІЧ.

- Вы змаглі асабіста пагутарыць з шмат якімі беларускімі ахвотнікамі. Якія яны, нашы героі?

- Я ўбачыла рэальных герояў, валявых людзей, ахвочых ахвяраваць сваім жыццём дзеля Беларусі. Іх сапраўды шмат, не ўсе могуць паказваць твары. Тое, што мы бачым у медыях, што можа даваць прэсавая служба палка, гэта адна сотая, адна тысячная таго, што я там убачыла. Гэта сапраўды моцныя, смелыя мужчыны, а таксама жанчыны, якія наважылі ваяваць і разумеюць, што сёння яны абараняюць Украіну, а заўтра яны будуць абараняць Беларусь. Беларускія ахвотнікі да гэтага сапраўды рыхтуюцца.

У полк едуць людзі і з Беларусі, і з эміграцыі - Польшчы, Літвы, Чэхіі, нават ЗША. Я сустракала ў навучальнай частцы былых палітычных зняволеных, якія змаглі выехаць з краіны і адразу паехалі ва Украіну з думкай, што там яны рэальна могуць дапамагчы Беларусі.

Мяне ўразіла размова з адным байцом, які правёў пад Бахмутам усю халодную восень, зіму, вясну і сур'ёзна захварэў. Яму паставілі дыягназ хранічны піяланэфрыт, гэта значыць, яго маюць камісаваць, бо, ўласна, ён інвалід. Яму да канца жыцця трэба будзе піць таблеткі, магчыма, праходзіць дыяліз, але гэты хлопец сказаў: "Я ўсё адно пайду ў Беларусь, нават без нырак". Бачыла хлопца, якому найбольш 18 гадоў, які не хаваў свайго твару, у ягоных вачах была такая цвёрдасць і ахвота памерці за сваю краіну... Калі ўспамінаю яго, заўсёды плачу.

Сёння я бачу задачу для ўсіх беларусаў падтрымліваць полк Каліноўскага, усе ахвотніцкія аб'яднанні, якія ёсць. Бо гэта наша адзіная надзея. Веру, што гэтыя людзі сапраўды могуць дапамагчы дамагчыся нам свабоды.

— Вы бралі ўдзел і ў развітанні з адным з камандзіраў палка Каліноўскага Міраславам Лазоўскім, які загінуў пад Бахмутам. Можаце крыху расказаць пра гэта?

- Міраслаў Лазоўскі - легендарная асоба, ветэран беларускага Супраціву. Ён самахоць паехаў ваяваць ва Украіну ў складзе Палка Каліноўскага, байцы яго вельмі паважалі за прафесійнасць, веданне ваеннага мастацтва, называлі паміж сабой яго Генералам. Смерць Міраслава - велізарная, незаменная страта.

Развітанне праходзіла на беразе Дняпра, сабралася вялізная колькасць ахвотнікаў. Я ўбачыла блізу 700 байцоў, збольшага - полк Каліноўскага, але таксама былі і былыя байцы, былі таксама ўкраінскія сябры беларускіх ахвотнікаў. На развітанні было шмат прамоў, гучала прысяга змагацца да канца за свабоду Беларусі. Я не змагла стрымаць слёз. Дагэтуль камяк у горле, калі ўспамінаю той дзень.

РАЗВІТАННЕ З АДНЫМ З КАМАНДЗІРАЎ ПАЛКА КАЛІНОЎСКАГА МІРАСЛАВАМ ЛАЗОЎСКІМ

- На мінулым тыдні экс-намеснік міністра абароны Польшчы генерал Вальдэмар Скшыпчак заявіў, што ў Беларусі будзе паўстанне, і яго трэба падтрымаць. Як Вы мяркуеце, гэта рэальны сцэнар?

- Былы намеснік міністра абароны Польшчы абвясціў цалкам рэальны сцэнар для змены сітуацыі ў Беларусі. Я не бачу сёння іншых шляхоў для развязання беларускага пытання. Нам усім трэба выйсці са стану ахвяры і перастаць думаць, што лёс Беларусі будзе вызначацца вялікімі дзяржавам: альбо нам дапаможа Захад, альбо нас паглыне Расея. Палітыкі і эксперты абмяркоўваюць толькі пасіўныя сцэнары, у якіх беларуская апазіцыя і народ абсалютна несуб'ектныя, а залежныя ад гэтых сцэнароў.

БАЕЦ ПАЛКА КАЛІНОЎСКАГА АЛЯКСАНДР «КУСЬ» КЛАЧКО.

Мяркую, што можна сур'ёзна казаць, і ведаю, што ва Украіне гэта абмяркоўваецца, што беларускія ахвотніцкія сілы трэба выкарыстоўваць менавіта на беларускім кірунку, у выпадку той самай смерці Лукашэнкі, якая можа адбыцца значна раней, чым мы мяркуем. Што ў гэтай сітуацыі рабіць украінцам, беларускаму народу і Захаду? Моўчкі назіраць за тым, як Крэмль перахопіць ініцыятыву і паставіць сваю марыянетку? Непрытомную Качанаву або Вальфовіча, карніка расейскага паходжання і крамлёўскага лёкая? Гэта не сцэнар. Дзе ў гэтай сітуацыі мы? Дзе Украіна, бяспека якой сур'ёзна залежыць ад сітуацыі ў Беларусі?

Мяркую, што сказанае генералам Скшыпчаком мае быць стратэгіяй змены сітуацыі ў Беларусі. Яна мае быць падтрыманая і Захадам, і Украінай. Нашы ахвотнікі гатовыя ўваходзіць у Беларусь. Упэўненая, што беларускі народ іх падтрымае.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках