29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аварыя ў цэнтры Менска: разбітае таксі і легкавік на ходніку

3
Аварыя ў цэнтры Менска: разбітае таксі і легкавік на ходніку

Ёсць пацярпелыя.

У Менску на скрыжаванні вуліц Нямігі і Гарадскога Вала адбылося ДТЗ з удзелам аўтамабіля таксі і легкавога Peugeot. На месцы працуюць медыкі і ДАІ, рух ускладнены, піша «Онлайнер».

Мяркуючы з усяго, таксі рэзнулася ў бок Peugeot. На відэа з месца здарэння можна заўважыць вялікую колькасць абломкаў на праезнай частцы, візуальна таксі выглядае значна больш пашкоджаным, чым Peugeot, які ад удару апынуўся на ходніку.

Як паведамляюць відавочцы, на заднім сядзенні Peugeot знаходзіліся двое дзяцей. У аварыі пацярпела дзяўчына - яна ехала на ровары, і яе зачапіў адзін з аўтамабіляў пасля сутыкнення. Спачатку ёй дапамаглі прахожыя, а потым прыехалі медыкі. Аўтамабілістка, якая кіравала Peugeot, адразу выбегла з аўто, каб праверыць, як тамака дзеці. Кіроўца таксі, відавочна, сам не мог выбрацца спачатку, людзі дапамагалі адчыняць дзверы».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках