25 красавiка 2024, Чацвер, 7:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Дзяржаўнай думе РФ заявілі аб удары па Украіне тактычнай ядзернай зброяй з Беларусі

91
У Дзяржаўнай думе РФ заявілі аб удары па Украіне тактычнай ядзернай зброяй з Беларусі

У «адказ» на атаку дронаў.

Адказ Украіне на атаку дронаў, якія раніцай у аўторак пашкодзілі тры жылыя дамы ў Маскве і ледзь не ўзарвалі элітныя сядзібы каля Рублёўска-Успенскай шашы, можа быць дадзены "з усіх наяўных магчымасцяў" Узброеных сіл Расеі, заявіў дэпутат Дзяржаўнай думы Алег Нілаў.

Словы расейскага дэпутата падае The Moscow Times.

Тактычная ядзерная зброя, якую мае расейскае войска, а ў траўні была таксама перакінутая ў Беларусь, «нядоўга будзе стаяць зачахлёнай», сказаў Нілаў.

Паводле ягоных слоў, кіраўніцтва Украіны гэтага "не прымае" і "не разумее", бо "яны маюць, як ім здаецца, вельмі надзейны дах" - брытанскі ды амэрыканскі.

Налёт дронаў, у якім паводле звестак Мінабароны ўдзельнічалі 8 лятальных апаратаў, а паводле непацверджанай інфармацыі – больш за 30, са слоў Нілава, з'яўляецца "новым вітком", які "да добрага не давядзе".

У Крамлі не бачаць пагроз грамадзянам праз атакі БПЛА і ўважаюць за паспяховую работу Мінабароны для яе адбіцця, заявіў на брыфінгу прэсавы сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.

"Усе спрацавалі належным чынам, спрацавалі добра, спрацавала сістэма СПА", – сказаў Пяскоў. Ён дадаў, што прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін "у жывым рэжыме" атрымліваў інфармацыю аб падзеях, не плануе выступаць са зваротам да грамадзян – ён мае "шмат сустрэч і шэраг нарад", у тым ліку з прадстаўнікамі расейскага бізнэсу.

На пытанне аб тым, да чаго рыхтавацца расейцам пасля нападу, Пяскоў адказваць адмовіўся, спаслаўшыся на тое, што у гэтым пытанні ўжо сказаў усё, што мог.

Напісаць каментар 91

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках