19 красавiка 2024, Пятніца, 9:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пінскім раёне рыбак загінуў ад удару электрычным токам

10
У Пінскім раёне рыбак загінуў ад удару электрычным токам

Рыбака ўвяла ў зман вялікая адлегласць ад вады да правадоў.

У Пінскім раёне ад удару электрычным токам загінуў рыбак. Пра гэта паведамляе набліжаны да МУС тэлеграм-канал.

Раніцай 28 траўня 29-гадовы жыхар вёскі Пачапава пайшоў рыбачыць на старое рэчышча ракі Піна. Да вечару ён не вярнуўся, таму ягоная жонка скіравалася на пошукі. Убачыўшы на беразе снасці і вуды, жанчына пацікавілася ў рыбака, які сядзеў непадалёк, ці не бачыў той іх уладальніка. Мужчына зайшоў крыху далей у ваду і знайшоў у прыбярэжнай траве цела яе мужа. Яно знаходзілася пад лініяй электраперадачы побач са знакам, які забараняе рыбную лоўлю ў гэтым месцы.

Як мяркуюць спецыялісты, рыбака ўвяла ў зман вялікая адлегласць ад вады да правадоў. Мяркуючы з усяго, ён думаў, раз не кране іх вудай або лёскай, то ён у бяспецы.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках