Сусветныя СМІ паведамляюць аб крытычным стане Лукашэнкі
150- 28.05.2023, 9:13
- 106,110

Прэс-служба дыктатара адмоўчваецца.
Сусветныя СМІ паведамляюць аб крытычным стане здароўя Лукашэнкі.
Прэс-служба дыктатара ніяк не каментуе інфармацыю і ўтойвае праўду.
На гэта звярнуў увагу беларускі палітолаг Зміцер Балкунец.
Як паведамляў сайт Charter97.org, учора Лукашэнку пасля сустрэчы з Пуціным за зачыненымі дзвярыма ў тэрміновым парадку даставілі ў Цэнтральную клінічную лякарню Масквы. Лекары ацэньваюць стан дыктатара як крытычны.
Пазней крыніцы ў Цэнтральнай клінічнай лякарні (ЦКБ) Масквы пацвердзілі шпіталізацыю Лукашэнкі. На некаторыя звесткі самалёт вярнуўся ў Менск без дыктатара.