19 красавiка 2024, Пятніца, 14:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Прыёрбанк» заклікаў беларусаў зняць валюту да 1 чэрвеня

13
«Прыёрбанк» заклікаў беларусаў зняць валюту да 1 чэрвеня

Інакш будзе позна.

Беларускі «Прыёрбанк» паведаміў, што з 1 чэрвеня мяняе ўмовы абслугоўвання віртуальных картак у далярах і еўрах.

Так, з 1 чэрвеня не будзе выконвацца паслуга зняцця гатоўкі з віртуальных картак у далярах і еўрах у прыладах і касах як "Прыёрбанка", так і іншых банкаў.

Тым, хто планаваў выкарыстоўваць рэшту на віртуальнай картцы ў далярах і еўрах для разлікаў і аплат, у банку раяць падаць заяўку ў Prior Online да 1 чэрвеня і атрымаць гатоўку ў абраны час да канца чэрвеня, або зняць гатовыя грошы ў аддзяленні банка да 1 чэрвеня.

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank, якому належыць "Прыёрбанк", з 31 ліпеня спыняе карэспандэнцкія стасункі з шэрагам беларускіх банкаў.

RBI заставаўся апошнім банкам, які супрацоўнічаў з беларускімі банкамі для пераводу сродкаў паміж Еўропай і Беларуссю. Даўней Raiffeisen Bank International прыпыніў сваю дзейнасць у Расеі. Акрамя таго, гэтымі днямі стала вядома, што аўстрыйская група скарачае карэспандэнцкія стасункі з банкамі краін СНД.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках