16 красавiка 2024, aўторак, 15:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітай утрая падняў кошты чыпаў для карт расейскіх банкаў

6
Кітай утрая падняў кошты чыпаў для карт расейскіх банкаў

Кампаніі з КНР скарысталіся сітуацыяй.

Кітайскія вытворцы чыпаў для банкаўскіх карт паднялі кошты на сваю прадукцыю для расейскіх банкаў утрая з пачатку 2023 года.

На бягучы момант кампаніі XH Smart Tech і Watchdata прадаюць чыпы па $0,9 (прыкладна 72 руб.) за штуку, піша The Moscow Times.

З іх слоў, кампаніі з КНР скарысталіся сітуацыяй, пры якой расейскія вытворцы чыпаў для смарт-карт (банкаўскія карты і SIM-карты) не могуць задаволіць унутраны попыт.

Аднак дэфіцытныя расейскія чыпы каштуюць банкам і мабільным аператарам яшчэ даражэй. Іх кошт складае 156 расейскіх руб. за штуку. Пры такой коштавай кан'юнктуры расейскім картам на расейскіх жа чыпах будзе складана канкураваць з кітайскімі смарт-картамі, у экспарце якіх зацікаўлены Кітай, кажа фінансавая дырэктарка «Навакард» Таццяна Дабравольская.

Пры гэтым найбуйнейшы вытворца расейскіх чыпаў – завод «Мікрон» – не можа задаволіць увесь попыт і зрывае тэрміны паставак. У сувязі з гэтым ТАА «Аліёт» (вырабляе банкаўскія карты) 18 траўня падало пазоў да «Мікрона» у Арбітражны суд Масквы на суму 312 млн расейскіх руб., адзначае «Коммерсант».

Прычынай пратэрміноўкі сталі перабоі з пастаўкамі вытворчых матэрыялаў і высокая загружанасць прадпрыемства, растлумачыла крыніца на рынку паўправаднікоў. Раней ТАА «Арэнкарт» ужо падавала пазоў да «Мікрона» на 268 млн руб. за непастаўку 1,82 млн чыпаў. Аднак справа была спыненая, бо стороаны дамовіліся аб адтэрміноўцы да 30 лістапада 2023 года.

Як адзначае крыніца на рынку, Мінпромторг спрабуе ўзгадніць для «Мікрона» магчымасць адтэрмінаваць пастаўку чыпаў для банкаўскіх карт такім чынам, каб не дапусціць новых пазоваў на адрас завода.

«Графік паставак ужо распрацаваны, нарады аб ім праходзілі тры тыдні таму. Яшчэ адна нарада прызначаная на гэты тыдзень», - распавёў суразмоўца выдання. Паводле ягоных звестак, Мінпрамгандаль плануе дабіцца гадавой адтэрміноўкі для «Мікрона». У самім ведамстве гэтую інфармацыю не каментуюць.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках