16 красавiка 2024, aўторак, 21:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першы рэгіён РФ ужыў «прадуктовыя карткі»

12
Першы рэгіён РФ ужыў «прадуктовыя карткі»

Назад у СССР.

Жыхарам Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі, якія маюць патрэбу, раздадуць электронныя «сертыфікаты» для аплаты пакупак у супермаркетах «Пяцёрачка» і «Скрыжаванне». Пра гэта паведамляе прэс-служба X5 Retail Group (уладальнік брэндаў названых крамаў).

Жыхары, якія прэтэндуюць на дзяржпадтрымку, атрымаюць сацвыплаты на картку аплатнай сістэмы «Мір». Выдаткаваць іх можна будзе толькі ў крамах X5. Кампанія ўзаемадзейнічае з урадамі яшчэ некалькіх расейскіх рэгіёнаў па ўкараненні сістэмы электронных сертыфікатаў, гаворыцца ў паведамленні.

Праз развязаную Расеяй вайну ва Украіне грамадзяне РФ перажылі новую хвалю падзення рэальных даходаў і ўсплёск інфляцыі. Паводле інфармацыі Расстата, у 2022 годзе рэальныя наяўныя даходы насельніцтва Расеі знізіліся на 1% пасля росту на 3,2% у 2021 годзе. Рост коштаў за мінулы год дасягнуў 17,83% у гадавым вылічэнні.

У выніку пакупніцкая здольнасць расейцаў знізілася па 15 з 24 базавых харчовых тавараў. Так, да вайны, у 2021 годзе, грамадзяне РФ з сярэднім даходам маглі дазволіць сабе набыць 102,8 кг ялавічыны на месяц, а ў 2022 - толькі 97 кг. У пераліку на малако расейскія грамадзяне за год збяднелі на 0,2 літра, а ў пераліку на цукар-пясок - на 151 кг. Аб'ём солі, даступны расейцам, знізіўся на 307 кг; гарбаты - на 1,6 кг; маргарыну - на 45 кг.

Агулам продаж харчовых тавараў летась зменшыўся на 1,5%, а ў першым квартале 2023 года - яшчэ на 3,4%. У рэальным вылічэнні, гэта значыць, з улікам назапашанай інфляцыі, абарачэнне расейскага раздробу ўпала ніжэй за ўзровень 2011 года, падлічылі аналітыкі MMI.

Напярэдадні прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін паабяцаў, што Расея зможа сама забяспечыць сябе неабходнымі прадуктамі. «У збожжы самазабяспечанасць складае 185,4%, у мясе - 101,6%, у рыбе - 153%, у раслінным алеі - 211%», - прывёў статыстыку Пуцін.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках