20 красавiка 2024, Субота, 13:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Горадняй прадаюць торфабрыкетны завод

2
Пад Горадняй прадаюць торфабрыкетны завод

Пачатковы ягоны кошт - амаль 4 мільёны рублёў.

У аграгарадку Верцялішкі пад Горадняй можна набыць цэлы торфабрыкетны завод. Пачатковы яго кошт - амаль 4 млн рублёў, а аўкцыён адбудзецца 6 чэрвеня, паведаміў Гарадзенскі аблвыканкам.

На тэрыторыі заводскага комплексу ёсць пяціпавярховы брыкетны цэх, будынак механічнай майстэрні, лінія па перапрацоўцы драўляных адкідаў, лінія па транспартаванню і адгрузцы тарфяной сушэнкі, будынак заводаўпраўлення, склад, аліўная станцыя. У будынкі праведзены камунікацыі. Уладальнік завода - "Гроднааблгаз".

Торфабрыкетны завод у Верцялішках працаваў з 1950-х гадоў. У апошнія гады ён стаў прыходзіць у заняпад, і хаця ў 2010-я яго спрабавалі мадэрнізаваць, гэта сітуацыю не выправіла. Апошнія супрацоўнікі пайшлі з завода ў пачатку гэтага года.

Першая спроба продажу завода ўжо была. У красавіку гэтага года за яго прасілі амаль 8 млн. рублёў, але на аўкцыён ніхто не запісаўся. Цяпер цану скінулі напалову.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках