19 красавiка 2024, Пятніца, 14:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтамабіль Ford Maverick ператварылі ў бюджэтную хату на колах

4
Аўтамабіль Ford Maverick ператварылі ў бюджэтную хату на колах

У аўтадом пікап ператвараецца з дапамогай жылога модуля за $16500.

Амерыканскае цюнінг-атэлье Scout Campers пачала прымаць замовы на спецыяльны жылы модуль пад назвай Tuktut. Ён усталёўваецца на пікап Ford Maverick новай генерацыі, ператвараючы яго ў кампактны дом на колах, піша «Аўтацэнтр».

Унутры жылога модуля ўстаноўлены дзве лаўкі і раскладны двухспальны ложак памерам 1700 х 1200 мм. За даплату прапанаваны ложак даўжынёй 2030 мм. Кампактная камода з раскладным вечкам і скрынямі для захоўвання асабістых рэчаў можа служыць працоўным і абедзенным сталом. Па жаданні замоўца Ford Maverick Tuktut могуць дапоўніць батарэяй для сілкавання электрапрыбораў.

Важыць модуль усяго 287 кг. Некалькі чалавек могуць лёгка ўсталяваць яго на платформу пікапа, а пры неабходнасці таксама лёгка зняць. Кошт здымнага кемпера стартуе ад 16 500 даляраў. Гэта самы танны дом на колах на рынку. Праўда, каб ім скарыстацца спачатку трэба набыць пікап Ford Maverick, а гэта яшчэ мінімум 22 600 даляраў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках