18 красавiка 2024, Чацвер, 11:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску побач з фуд-кортам на мінака ўпала шкло з трэцяга паверха

9
У Менску побач з фуд-кортам на мінака ўпала шкло з трэцяга паверха

Відэафакт.

У Менску з трэцяга паверха дома на вуліцы Кульман на 19-гадовага хлопца ўпала шкленне аконнай рамы. Ён атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні, паведамляе onliner.by са спасылкай на Следчы камітэт.

Высветлілася, будынак прызнаны аварыйным, з красавіка гэтага года там ідзе будоўля. Пры гэтым зона выканання небяспечных прац не была абгароджаная, хоць зусім побач з аб'ектам знаходзіцца папулярны фуд-корт (хутчэй за ўсё, гаворка пра Lidbeer Dvor).

Кантраляваць бяспеку на аб'екце павінен быў 32-гадовы прараб будаўнічай арганізацыі, аднак ён гэтага не рабіў. На яго пачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 303 КК РБ (парушэнне правілаў бяспекі будаўнічых работ, якое прывяло па неасцярожнасці да прычынення цяжкага цялеснага пашкоджання). Максімальная санкцыя паводле гэтага артыкула - пазбаўленне волі да трох гадоў, а таксама права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках