25 красавiка 2024, Чацвер, 4:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску заўважылі Ford з аздабленнем з дывана

8
У Менску заўважылі Ford з аздабленнем з дывана

Фотафакт.

Незвычайнае аўто прыпаркавалася сёння каля ўваходу ў ГЦ Dana Mall у сталіцы. Як быццам бы спецыяльна на агляд менчукам выставілі Ford з экстраардынарным цюнінгам. Хтосьці выкарыстоўвае дарагія плёнкі, незвычайны склад фарбы, яркія стыкеры ці аэраграфію. А ўладальнік гэтага аўто абклеіў кузаў дываном з малюнкам, знаёмым усім, хто нарадзіўся ў канцы мінулага стагоддзі, піша «Анлайнер».

Варта падкрэсліць, дыван у якасці аздаблення быў скарыстаны не толькі пры афармленні экстэр'ера, але і ўсярэдзіне салона: прынамсі тарпеда пакрыта менавіта гэтым матэрыялам.

Нельга не заўважыць і транзітныя нумары. Магчыма, аматары цюнінгаваных аўтамабіляў яшчэ могуць паспець стаць уладальнікамі гэтага незвычайнага праекту. Увага да такога аўто будзе забяспечана нават на паркоўцы ля гандлёвага цэнтра сабраўся натоўп людзей, каб сфатаграфавацца з гэтым шэдэўрам дызайну.

Шукаем гаспадара. Калі гэта вы альбо ведаеце ўладальніка – пішыце нам на [email protected].

Не так даўно ў сталічным мікрараён Чыжоўка бачылі не менш цікавы аўтамабіль — грузавік з замшавым аздабленнем капота і крылаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках