25 красавiка 2024, Чацвер, 9:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі значна абмежавалі рух цяжкавікоў па дарогах

У Беларусі значна абмежавалі рух цяжкавікоў па дарогах
ФОТА: TRANS.INFO

Пастанову прыняў Мінтранс.

Мінтранс Беларусі ўвёў часовыя абмежаванні цяжару на восі транспартных сродкаў і самаходных машын на беларускіх аўтадарогах агульнага карыстання. Гэта прадугледжана пастановай Мінтранса ад 5 траўня 2023 года №22, піша abw.by.

Дакументам вызначаны пералік нацыянальных аўтамабільных дарог, на якіх цяжар на восі транспартных сродкаў абмяжоўваюцца з 25 траўня да 31 жніўня. На дарогах (і іх адцінках), якія ўвайшлі ў гэты пералік, дапускаецца максімальны цяжар на адзіночную вось 6 т.

Пастановай таксама зацверджаны пералік транспартных сродкаў, на якія не распаўсюджваецца дзеянне часавых абмежаванняў. Гэта транспартныя сродкі, якія перавозяць пасажыраў, жывую жывёлу, кветкі, гуманітарную дапамогу, лекавыя сродкі ды іншыя тавары, для захаванасці якіх патрабуецца выкананне спецыяльнага тэмпературнага і санітарна-гігіенічнага рэжымаў. У гэты спіс увайшлі таксама колавыя трактары, якія выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы.

Як відаць, на трасе М1 Берасце - Менск - мяжа РФ абмежаванні ўводзіцца не будуць.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках