19 красавiка 2024, Пятніца, 3:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крычаве згарэлі сотні кубаметраў лесу

4
У Крычаве згарэлі сотні кубаметраў лесу
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

«Кругляк» гарэў на пляцоўцы прадпрыемства «Камунальнік».

У Крычаве згарэлі сотні кубічных метраў «кругляка». Прычына пажару пакуль невядомая, паведамілі ў МНС.

Удзень 15 траўня крычаўскія ратавальнікі атрымалі паведамленне аб тым, што на пляцоўцы прадпрыемства "Камунальнік" на вуліцы Камсамольскай гарыць штабель круглага лесу.

«У выніку пажару знішчаны 300 куб. метраў лесу на плошчы 200 кв. метраў. Работнікамі МНС і прадпрыемства выратавана 1200 куб. метраў лесу. Пацярпелых няма», - распавялі ў МНС.

Прычына пажару высвятляецца.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках