28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Роварная дарожка вядзе ў акопы

9
Роварная дарожка вядзе ў акопы
Леанід Неўзлін

Пастка ў Расеі замкнулася.

Калі Расея ў 2014 годзе акупавала Крым, то асноўная маса расейцаў занурылася ў захапленне, частка - жыла сваім жыццём, як быццам нічога не здарылася (мы не глядзім тэлевізар, палітыка далёка, а ў нас квартальная справаздача і пагулянка плануецца), і толькі паасобныя людзі гаварылі пра вайну, катастрофу і злачынства ў дачыненні да суседняй краіны.

Калі ў лютым 2022 года Расея пачала поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну, нехта жахнуўся, з'ехаў з Расеі і стаў дапамагаць украінцам, але большасць святкавала, станавілася літарай Z і марыла «на Вашынгтон», а частка (даволі значная) ўпарта ўдавала далей, што нічога не здарылася - бо ў нас роварныя дарожкі, фудкорты і квіткі ў Вялікі тэатр.

Дзяржаўная дума, не важдаючыся з вывучэннем дакументаў, прыняла папраўкі аб стварэнні адзінага рэестра вайсковаабавязаных і аб магчымасці дубляваць звычайныя позвы электроннымі. Электронная позва будзе лічыцца ўручанай з моманту размяшчэння яе ў асабовым кабінеце парталу дзяржаўных паслуг. З дня атрымання позвы і да прыходу ў вайсковы камісарыят забараняецца выезд за межы РФ. А наперадзе яшчэ перспектыва, што будзе ўведзенае пажыццёвае зняволенне за дзяржаўную здраду, якую тлумачыць можна як хочаш.

Пастка замкнулася, роварная дарожка вядзе ў акопы, замест тэатральнай драмы - рэальная загуба на вайне, распачатай вар'ятам-дыктатарам. Але ўсё лагічна. Калі ўладар мяркуе, што краіна – ягоная, прыватная ўласнасць - на ягоны дазвол, то і насельніцтвам ён пачынае распараджацца на сваё меркаванне. Было б гэта не насельніцтва, а грамадзяне - гэта быў бы супраціў, урэшце цэлых восем з лішкам гадоў была магчымасць пратэставаць, з'ехаць, дапамагаць Украіне. Тыя, хто змаўчаў у 2014-м, не ўсвядоміў у 2022-м, не будуць мець шанцаў на жыццё і свабоду ў 2023-м. Але немагчыма ж бясконца папярэджваць - едзьце, давайце ўсе разам працаваць на перамогу Украіны.

Леанід Неўзлін, t.me

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках