20 красавiка 2024, Субота, 13:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік аператара «Паўночнага струменю – 2» Варніг сыдзе ў адстаўку

6
Кіраўнік аператара «Паўночнага струменю – 2» Варніг сыдзе ў адстаўку
МАТЫЯС ВАРНІГ
ФОТА: REUTERS

Матыяс Варніг знаходзіцца пад санкцыямі ЗША, а кампаніі патрэбная будзе працэдура банкруцтва.

Выканальны дырэктар Nord Stream 2 AG Матыяс Варніг у канцы сакавіка пакіне пасаду, паведамляе ТАСС са спасылкай на аператара газаправода "Паўночны струмень – 2".

У кампаніі заявілі, што цэняць унёсак Варніга "цягам доўгага і складанага шляху стварэння буйной трансгранічнай інфраструктуры энэргазабеспячэння" і зычаць яму поспеху. Пасля ягонага сыходу праектам будзе кіраваць кіраўнік камітэта, які ўзначальвае кампанія Transliq AG.

Матыясу Варнігу 67 гадоў. З 2006 года ён быў кіраўнічым дырэктарам кампаніі Nord Stream AG, а потым узначаліў Nord Stream 2 AG. У 1970-я ён працаваў у Штазі. Як паведамлялі WSJ і Focus, у Дрэздэне ён пазнаёміўся з Уладзімірам Пуціным, які тады працаваў у рэзідэнтуры КДБ у ГДР. У 1990-я Варніг пачаў кар'еру ў бізнэсе, займаў кіроўныя пасады ў Dresdner Bank. Пазней стаў чальцом рады дырэктараў шэрагу расейскіх кампаній, у тым ліку "Раснафты". Пасля вайны ва Украіне Варніг пакінуў раду яе дырэктараў.

У лютым 2022 года ЗША ўвялі санкцыі супраць Варніга і Nord Stream 2 AG, а за дзень да гэтага Нямеччына прыпыніла працэс сертыфікацыі "Паўночнага струменю – 2", які на той момант быў амаль дабудаваны. Увосень на трох нітках газаправода гэтай сістэмы і першага "Паўночнага струменю" ў Балтыйскім моры адбыліся выбухі. Nord Stream AG заявіла аб беспрэцэдэнтных разбурэннях, а Пуцін назваў тое, што адбылося, дыверсіяй і абвінаваціў у гэтым "англасаксаў". Улады ЗША і Вялікай Брытаніі аспрэчваюць абвінавачанні, расследаванні выбухаў вядуць Нямеччына, Данія і Швэцыя.

Nord Stream 2 AG зарэгістраваная ў Швэйцарыі. У сакавіку 2022 года Reuters са спасылкай на крыніцы паведаміў, што кампанія разглядае магчымасць падачы заявы аб банкруцтве. Аператар гэтага не пацвердзіў, сказаўшы толькі, што праінфармаваў персанал аб вымушаным скасаванні кантрактаў праз санкцыі. У снежні, як вынікае з гандлёвага бюлетэня Швэйцарыі, працэдуру банкруцтва адклалі да ліпеня 2023 года.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках