16 красавiка 2024, aўторак, 23:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь атрымала дазвол ад ЕАЭС на ўвоз у краіну 100 тысячаў тонаў цукру

9
Беларусь атрымала дазвол ад ЕАЭС на ўвоз у краіну 100 тысячаў тонаў цукру

Раней чыноўнікі казалі, што «цукар заўсёды будзе на паліцах».

Беларусь да канца гэтага года зможа завезці ў краіну да 100 тысячаў тонаў цукру. Такую пастанову ў чацвер, 30 сакавіка, прыняла Рада Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Рада ЕЭК 30 сакавіка размяркоўвала тарыфную льготу бязмытнага ўвозу трысняговага цукру-сырцу, яна будзе дзейнічаць да 31 снежня гэтага года.

Што да Беларусі, то ад увазной мыты вызвалілі да 100 тыс. тонаў цукру для ўвозу ў нашу краіну. Для параўнання: для Казахстана – да 350 тыс. тонаў, для Расеі – да 100 тыс. тонаў, для Кыргызстана – да 50 тыс. тонаў.

«Пастанова прынятая з улікам індыкатыўных балансаў дзяржаваў-чальцоў ЕАЭС у цукры на 2023 год. Ухваленая тарыфная льгота накіраваная на развіццё ўнутранай вытворчасці цукровай галіны і забеспячэнне сыравінай прадпрыемстваў краінаў Саюза», – заявіў міністр гандлю ЕЭК Андрэй Сляпнёў.

Ён таксама ўдакладніў, што плануецца вярнуцца да названага пытання восенню з улікам магчымасцяў узаемнага закрыцця патрэбаў у цукры з боку дзяржаваў-чальцоў ЕАЭС.

У 2022 годзе Беларусь таксама атрымлівала квоту на ўвоз цукру без мыты. У Белдзяржхарчпраме заяўлялі, што пастанову ўвезці гэты тавар прынялі «для забеспячэння збалансаванасці на спажывецкім рынку і прамысловай перапрацоўкі».

У кастрычніку летась МАРГ і «Белдзяржхарчпрам» падпісалі графік пастаўкі цукру на 2023 год. Прадукту павінна з лішкам хапіць не толькі для ўнутранага рынку, але і на экспарт, паведамлялі тады ў канцэрне. «Спажывец можа быць упэўнены ў тым, што цукар заўсёды будзе на паліцах», – запэўніваў кіраўнік МАРГ Аляксей Багданаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках