28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы ўстанавілі адразу тры рэкорды што да банкаўскіх крэдытаў

3
Беларусы ўстанавілі адразу тры рэкорды што да банкаўскіх крэдытаў

У двух паказчыках пераадолелі псіхалагічную адзнаку.

Запазычанасць беларусаў па крэдытах на пачатак сакавіка вырасла да 17,1224 млрд рублёў, вынікае са звестак Нацбанку. Гэта рэкордны паказчык. Рост за люты - на 103 млн рублёў. Агульная запазычанасць беларусаў што да банкаўскіх пазыкаў расце дзявяты месяц запар. У гэтай суме ўлічваюцца спажывецкія крэдыты, крэдыты на нерухомасць, на аўто, а таксама карты растэрміноўкі. Пры гэтым запазычанасць што да крэдытаў на нерухомасць і ў спажывецкіх пазыках таксама ўстанавілі рэкорды, піша «Зеркало».

Працягвае расці таксама агульная запазычанасць што да крэдытаў на нерухомасць для фізічных асоб. На пачатак сакавіка яна склала 12,11 млрд рублёў. Гэта на 52,1 млн рублёў больш, чым месяцам раней. Нагадаем, агульная запазычанасць для пазык на нерухомасць расла як летась, так і цягам 2021-га і 2020-га. Планку 12 млрд рублёў гэтыя крэдыты ўзялі ўпершыню.

За люты выраслі і пазыкі для спажывецкіх крэдытаў - да 5,497 млрд рублёў. Гэтая сума на 52,1 млн рублёў большая, чым на пачатак лютага. Адзнакі, вышэйшай за 5 млрд рублёў, у гэтых пазыках дасягнулі ўпершыню.

Нагадаем, банкі сёлета зніжаюць адсоткавыя стаўкі ў многіх крэдытах. Размова ў тым ліку аб пазыках, прывязаных да стаўкі рэфінансавання.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках