18 красавiка 2024, Чацвер, 4:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЕАЭС прынялі пастанову наконт лімітаў на тавары з-за мяжы

11
У ЕАЭС прынялі пастанову наконт лімітаў на тавары з-за мяжы

Іх будзе прытрымлівацца і Беларусь.

Еўразійская эканамічная камісія працягнула дзеянне падвышаных лімітаў на ўвоз тавараў з-за мяжы для ўласнага карыстання. Пра гэта паведаміла на брыфінгу прадстаўніца камісіі Ія Малкіна. Размова аб паштовых адпраўленнях і наземным транспарце. Раней ЕЭК ужо працягвала дзеянне павышаных бязмытных лімітаў на замежныя тавары, Беларусь прытрымлівалася гэтай пастановы.

Да 1 кастрычніка 2023 года будуць дзейнічаць сёлетнія ліміты бязмытнага ўвозу тавараў з-за мяжы. Так, «столь» на адну пасылку з-за мяжы складае 1000 еўраў і 31 кілаграм на адну бандэроль. Такія ж абмежаванні і на правоз тавараў наземным транспартам для ўласнага карыстання.

Гэтыя ліміты ўвялі ў красавіку 2022 года на ўзроўні краін ЕАЭС, іх устанавілі да 1 кастрычніка, а потым працягнулі яшчэ на паўгода - да 1 красавіка 2023 года. Беларусь таксама выкарыстоўвала гэтыя нормы на сваёй тэрыторыі.

Цяпер дзеянне лімітаў працягнулі чарговым разам.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках