29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

SpaceX запусціць на арбіту партыю спадарожнікаў для Касмічных сіл ЗША

2
SpaceX запусціць на арбіту партыю спадарожнікаў для Касмічных сіл ЗША

Запуск адбудзецца 31 сакавіка.

SpaceX запусціць серыю з 10 спадарожнікаў для Агенцтва касмічных даследаванняў (SDA) Касмічных сіл ЗША на ракеце Falcon 9. Пра гэта паведамляе Space.

Запуск адбудзецца з каліфарнійскай базы Вандэнберг 31 сакавіка а 10:29 паводле ўсходняга часу (18:29 паводле менскага). Падзея будзе транслявацца на сайце SpaceX. Чакаецца, што трансляцыя пачнецца прыкладна за 15 хвілін да старту.

Калі ўсё пойдзе згодна з планам, першая ступень Falcon 9 паспяхова вернецца на Зямлю крыху менш, чым праз восем хвілін пасля старту. Паводле апісання місіі SpaceX, гэта будзе другі запуск і пасадка для гэтай канкрэтнай ракеты-носьбіта. Раней гэтая ракета дапамагла вывесці на арбіту партыю спадарожнікаў Starlink кампаніі SpaceX.

Тым часам верхняя ступень Falcon 9 працягне выводзіць на арбіту спадарожнікі Tranche 0. У апісанні місіі SpaceX не сказана, калі плануецца размяшчэнне касмічных апаратаў, паколькі гэтае пытанне нацыянальнай бяспекі. Аднак паведамляецца, што яны стануць першымі чальцамі сузор'я, якое SDA збярэ на нізкай калязямной арбіце.

10 спадарожнікаў Tranche 0 каштуюць амаль $15 мільёнаў за штуку. Восем касмічных апаратаў, якія запускаюцца ў пятніцу, будуць перадаваць інфармацыю, а два будуць адсочваць ракеты. Наступны запуск павінен адбыцца ў чэрвені.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках