19 красавiка 2024, Пятніца, 17:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі ўвялі абмежаванні для рыбакоў

6
У Беларусі ўвялі абмежаванні для рыбакоў
Фота: onliner

Падрабязнасці.

Нераст - адно з найболей важных звёнаў у жыццёвым цыкле рыбы. Большасць відаў рыб, якія жывуць у вадаёмах і вадацёках Беларусі, належаць да вясенне-нерастуючых. У гэты перыяд для рыбакоў уводзіцца шэраг абмежаванняў, піша intex-press.by.

У адпаведнасці з правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі, з 1 сакавіка да 15 красавіка забароненая аматарская і прамысловая лоўля шчупака — у Берасцейскай, Гомельскай, Менскай, Гарадзенскай і Магілёўскай вобласці. На Віцебшчыне забарона на лоўлю шчупака ўвойдзе пазней - 9 сакавіка, і дзейнічае да 23 красавіка, паведамляе Дзяржінспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету.

Таксама ёсць на перыяд нерасту і іншыя абмежаванні. Рыбаловам дазваляецца лавіць рыбу:

толькі адной вудай з адным кручком або адным спінінгам з адной штучнай прынадай (не больш за два адзінарныя, падвойныя або трайныя гаплікі);

у светлы час дня з берага - без заходу ў ваду з лёду або штучных збудаванняў, на якія не распаўсюджваюцца абмежаванні і забароны на гаспадарчую дзейнасць;

з выкарыстаннем падсачка для ўздыму з вады рыбы, вылаўленай вудай або спінінгам.

Абмежаванні будуць дзейнічаць:

з 20 сакавіка да 18 траўня - у Берасцейскай і Гомельскай абласцях;

з 1 красавіка да 30 траўня - у Гарадзенскай, Магілёўскай і Менскай абласцях і ў самім Менску;

з 10 красавіка да 8 чэрвеня - у Віцебскай вобласці.

Прамысловае рыбалоўства ў гэтыя перыяды будзе цалкам забароненае.

Якія штрафы пагражаюць парушальнікам?

За выкарыстанне недазволеных прылад або спосабаў лоўлі пагражае штраф ад 370 да 1110 рублёў (ад 10 да 30 базавых адзінак).

Пры канфіскацыі рыбы ў перыяд нерасту парушальнікам давядзецца кампенсаваць шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю, у трайной суме для кожнага канфіскаванага віду рыбы.

Таксама ў перыяд нерасту рыбаловам забараняецца выкарыстоўваць судны. За гэта прадугледжаны штраф да 370 рублёў (да 10 базавых).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках