19 красавiка 2024, Пятніца, 21:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

RUSI: Кіраўнікі расейскай выведкі прасілі Пуціна адкласці ўварванне ва Украіну

20
RUSI: Кіраўнікі расейскай выведкі прасілі Пуціна адкласці ўварванне ва Украіну
ФОТА З САЙТА UAPRESS.INFO

У Брытаніі ўказалі на ключавыя пралікі спецслужбаў РФ.

Расейская выведка прасіла прэзідэнта Уладзіміра Пуціна пачакаць з уварваннем ва Украіну. Аднак дыктатар наадрэз адмовіўся.

З такой просьбай да Пуціна звяртаўся кіраўнік Службы замежнай выведкі Расеі Сяргей Нарышкін. Аб гэтым заявілі аналітыкі з брытанскага Каралеўскага інстытута аб'яднаных службаў RUSI.

Нарышкін спрабаваў данесці Пуціну, што яму трэба больш часу для падрыхтоўкі сваіх агентаў ва Украіне.

Цэлая сетка расейскіх агентаў

Аналітыкі высветлілі, што расейскія спецслужбы сфармавалі шырокую сетку шпіёнаў задоўга да пачатку поўнамаштабнага ўварвання. Гэта была праца СВР і ФСБ. Да прыкладу, ФСБ загружала жорсткія дыскі з кампутараў украінскага ўрада, каб шукаць актыўных людзей з праўкраінскай пазіцыяй.

Расейскім спецслужбам удалося завербаваць шырокую агентурную сетку. Акрамя гэтага, большасць дапаможнага апарата засталося дзеяздольным пасля ўварвання.

Аналітыкі сцвярджаюць, што 800 украінскіх чыноўнікаў розных узроўняў былі завербаваныя для працы з ФСБ. Некаторыя рабілі гэта добраахвотна, іншыя прымусова.

Галоўны недахоп расейскіх спецслужбаў

Са слоў аналітыкаў, расейскія спецслужбы ўсё ж дабіліся ва Украіне большага поспеху, чым войска. Аднак шпіёны мелі істотны недахоп - яны не ўмелі прызнавацца ў сваіх слабасцях.

«Расейскім спецслужбам бракуе сумленнасці, каб дакладна паведамляць пра свае намаганні. Відавочна, існуе сістэмная праблема перабольшання сваіх поспехаў і ўтойвання слабасцяў перад начальствам», - гаворыцца ў справаздачы.

Уласна, разам з паразамі войска акупантаў гэта пацягнула за сабой правал планаў.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках