20 красавiка 2024, Субота, 15:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія банкі масава ўводзяць змяненні ў прыёме гатоўкі

5
Беларускія банкі масава ўводзяць змяненні ў прыёме гатоўкі

Новыя правілы пачнуць дзейнічаць з 1 красавіка.

Банкі масава абвяшчаюць, што з 1 красавіка ўводзяць змяненне ў залічэнні гатоўкі на разліковыя рахункі кліентаў праз свае касы. Размова аб сумах, якія перавышаюць 50 базавых адзінак (1850 рублёў). У такіх выпадках кліенту трэба будзе падаць дакумент, які сведчыць яго асобу, паведамляе zerkalo.io.

Раней аб такіх зменах абвясцілі «МТБанк», «Прыёрбанк», «Беларусбанк».

Пазней аб новаўвядзенні паведамілі ў тым ліку «Цэптэр Банк», «Парытэтбанк», «Банк Дабрабыт», «БНБ-Банк», «Альфа Банк», «Статусбанк», «Банк Рашэнне».

Нагадаем, у пачатку студзеня гэтага года infobank.pt паведамляў, што Нацбанк разаслаў у беларускія банкі новы крытэр «падазронасці» фінансавай аперацыі. У дакуменце прапісана, што пры папаўненні рахунку праз касы ў фінустановах на суму больш як у 50 базавых адзінак патрабуецца дакумент, які пацвярджае асобу. Калі кліент не падасць яго, гэта можа быць падставай для адмовы ў выкананні паслуг.

Пры гэтым ідэнтыфікацыя кліента таксама можа адбывацца праз банкаўскую картку, нумар мабільнага тэлефона (адпраўкі на яго СМС), міжбанкаўскую сістэму ідэнтыфікацыі, калі гаворка ідзе аб аплатах не гатоўкай. Відавочна, калі папаўненне рахунку будзе не кэшам, то ад кліента могуць не патрабаваць пацвярджэння асобы, гэта можа адбывацца аўтаматычна.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках