25 красавiка 2024, Чацвер, 20:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Санду: Расея рыхтуе для Малдовы «беларускі сцэнар»

4
Санду: Расея рыхтуе для Малдовы «беларускі сцэнар»
МАЯ САНДУ
ФОТА: EPA

Крэмль хоча выкарыстоўваць тэрыторыю краіны як вайсковую базу, у тым ліку і для ядзернай зброі.

Расея ўсімі сіламі спрабуе ўсталяваць прарасейскую ўладу ў Малдове, каб выкарыстаць тэрыторыю краіны ў вайне супраць Украіны, як Крэмль ужо выкарыстоўвае тэрыторыю Беларусі.

Пра гэта заявіла прэзідэнтка Малдовы Мая Санду, паведамляе тэлеканал Vocea Basarabiei.

«Спробы РФ падарваць, зрынуць уладу, і ў нас ёсць довады. Зразумела, што Расея спрабуе ўсталяваць у Кішынёве прарасейскую ўладу, каб выкарыстоўваць Малдову супраць Украіны, як гэта адбываецца, напрыклад, у выпадку з Беларуссю», - сказала яна

Санду нагадала аб нядаўняй заяве прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна аб намеры размясціць на тэрыторыі Беларусі тактычную ядзерную зброю.

«Вы бачылі нядаўнія заявы Крамля аб тым, што яны размесцяць ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі. Менавіта гэта Расея хоча зрабіць і ў выпадку з Малдовай. Аднак сёння ў Малдове ёсць незалежная ўлада, абраная яе грамадзянамі, якая працуе на карысць грамадзян і Малдовы, таму яе нельга выкарыстоўваць так, як выкарыстоўвала б прарасейскае кіраўніцтва», - дадала яна.

Як паведамляў сайт Charter97.org, 25 сакавіка расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін нібыта на просьбу Лукашэнкі пастанавіў размясціць ядзерную зброю ў Беларусі.

Пазней міжнародная кампанія ў забароне ядзернай зброі (ICAN) асудзіла заяву расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна аб размяшчэнні ўзбраенняў у Беларусі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках