23 красавiка 2024, aўторак, 17:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы Беларусі і Расеі абвешчаная надзвычайная сітуацыя

1
На мяжы Беларусі і Расеі абвешчаная надзвычайная сітуацыя
ФОТА: TRANSLER.RU

У чым прычына?

Рэжым надзвычайнай сітуацыі абвясцілі мясцовыя ўлады Крычава, што ў Магілёўскай вобласці на мяжы з Расеяй, гаворыцца на сайце Крычаўскага райвыканкама. Прычына - грунтавыя воды масава падтапілі вуліцы жылыя дамы.

Мясцовыя ўлады паставілі задачу найперш дапамагчы тым жыхарам, у каго вада падышла да дамоў ці ўжо падтапіла іх.

Праца, у тым ліку і гарачай лініі, арганізаваная 24 гадзіны на дзень, пакуль сітуацыя перастане быць крытычнай.

Паводле звестак Магілёўскага абласнога кіравання МНС, НС не толькі ў Крычаве, у вобласці падтоплены 10 адцінкаў дарог і 6 нізкаводных мастоў.

Як раней пісаў сайт Charter97.org, на некаторых рэках Беларусі ўзровень вады паднімаецца з хуткасцю 80 см за дзень. У МНС зафіксавалі затапленні дарог і прыватных падворкаў у чатырох абласцях Беларусі - Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай і Менскай.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках