28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскім вайскоўцам выдалі дзіўныя сродкі «аховы» ад куль

22
Расейскім вайскоўцам выдалі дзіўныя сродкі «аховы» ад куль

Іх параілі запальваць іх проста ў баі.

У Пермскім краі (РФ) мабілізаваным на вайну супраць Украіны выдаюць свечкі, якія нібыта маюць ахаваць жаўнераў. Маўляў, яны дапамогуць «выгнаць злых духаў» і адхіліць кулі.

Такія свечкі «мобікам» раяць запальваць падчас бою. На пачку намаляваны крыж, а таксама напісана ці то малітва, ці то прапагандысцкае зычэнне (дарэчы, з памылкамі). Пра гэта Telegram-каналу "Перм 36,6" расказаў адзін з вайскоўцаў і паказаў фота "шчодрага падарунку".

Колькі менавіта такіх "свечак для аховы" адправяць на фронт, інфармацыі няма. Са слоў мабілізаванага, ім таксама выдалі «тандэтную» форму, тады як кантрактнікі атрымалі новае абмундзіраванне.

«Запалі свечку ў баі, не ведаючы страху - і кулі не страшныя. Сваіх мы не кідаем, бо сіла ў праўдзе», – напісана на пакаванні свечкі.

Мабілізаванаму такая ідэя не спадабалася. «Гэта гамон нейкі, я ўсё больш дзіўлюся з такіх жартаў. Усім чыста выдалі такія свечкі ў роце. Які баран будзе іх запальваць у баі, гэтую свечку абароны? Як форму або боты новыя выдаць, дык не належныя тэрміны, а як раздаць па свечцы, дык без праблем», - заявіў расейскі жаўнер.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках