19 красавiка 2024, Пятніца, 5:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі забаранілі прадаваць папулярны пральны парашок

7
У Беларусі забаранілі прадаваць папулярны пральны парашок

Ён можа сапсаваць пралку.

Дзяржстандарт зняў з паліц і забараніў увозіць у Беларусь адну з марак пральнага парашка «Міф». На пачку пазначана, што сродак пасуе для ўсіх пралак, хаця гэта не так, паведамляе «Зеркало».

Забаронены да продажу ў Беларусі парашок пазначаецца як «сродак мыйны сінтэтычны парашкападобны «Міф Аўтамат Свежы колер, АКВА ПУДРА».

Як высветліў Дзяржстандарт, у маркіроўцы вытворца наўмысна ўказаў, што прадукцыю можна выкарыстоўваць у пралках усіх тыпаў. Напраўду ж парашок не можа выкарыстоўвацца як мыйны сродак з нармаваным пенаўтварэннем для пралак з франтальнай загрузкай.

- Паказчык «пенаўтваральная здольнасць» пры норме не больш за 180 мм склаў (207 ± 6) мм, - паведамілі ў ведамстве.

Там прыйшлі да высновы, што перавышэнне гэтага паказчыка ўводзіць спажыўца ў зман што да прызначэння, якасці і бяспекі парашка. Акрамя таго, сродак для мыцця, які занадта моцна пеніцца, небяспечна выкарыстоўваць у пральных машынах з франтальнай загрузкай.

Нарэшце, парашок не адпавядае патрабаванням ДАСТ па паказчыку «мыйная здольнасць».

Усё гэта стала прычынай таго, што сродак забаранілі ўвозіць і прадаваць у Беларусі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках