24 красавiка 2024, Серада, 12:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У сеціва «злілі» сямейныя фота пілотаў РФ, якія бамбілі Марыюпаль

29
У сеціва «злілі» сямейныя фота пілотаў РФ, якія бамбілі Марыюпаль

Здымкі былі зробленыя падчас навагодняга карпаратыву.

Расследавальнікі InformNapalm атрымалі сямейныя фота афіцэраў 960-га гвардзейскага штурмавога авіяцыйнага палка РФ, якія летась бамбавалі ўкраінскі Марыюпаль.

Як паведаміў InformNapalm у сваім Тэлеграм-канале, гэтыя фота былі зробленыя падчас навагодняга карпаратыву калектыву расейскіх забойцаў.

На кадрах можна ўбачыць камандзіра 960-га штурмавога авіяцыйнага палка РФ, палкоўніка Сяргея Атрошчанку, які аддаваў загад аб бамбаванні драмтэатра ў Марыюпалі, а таксама лякарні горада. Таксама на здымках ягоныя калегі пазіруюць разам са сваімі жонкамі.

«Фота не было ў адкрытым доступе, іх удалося выцягнуць дзякуючы перапісцы з фатографам, якія выконвалі Атрошчанку паслугі здымак карпаратыву», - растлумачылі даследчыкі.

ФОТА INFORMNAPALM
ФОТА INFORMNAPALM
ФОТА INFORMNAPALM
ФОТА INFORMNAPALM
ФОТА INFORMNAPALM

Раней украінская каманда «КіберСупраціў» і міжнародная выведвальная супольнасць InformNapalm апублікавалі перапіску і звесткі расейскага ваеннага злачынцы, камандзіра воінскай часці 75387 960-га штурмавага авіяцыйнага палка РФ, палкоўніка Сяргея Атрошчанкі. Яго авіяполк дыслакуецца на аэрадроме ў наваколлях горада Прыморска-Ахтарск (Краснадарскі краі РФ, бераг Азоўскага мора).

Менавіта Атрошчанка аддаваў загады і кантраляваў знішчэнне Марыюпаля. 41-гадовы камандзір палка Сяргей Атрошчанка нарадзіўся ў Оўручы (Жытомірская вобласць), затым жыў у расейскім Ліпецку, Варонежы, служыў і быў прапісаны ў часова акупаваным Крыме.

Паводле інфармацыі даследчыкаў, зараз Атрошчанка жыве на арэнднай кватэру на вуліцы Міра, 151 (кватэра 2) у Прыморска-Ахтарску.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках