25 красавiка 2024, Чацвер, 13:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі моцна вырасла колькасць падробленых даляраў

3
У Беларусі моцна вырасла колькасць падробленых даляраў

Часцей за ўсё фальшыўкі знаходзяць у Менску.

За 2022 год банкавыя работнікі ў Беларусі знайшлі 891 падробленую банкноту і тры фальшывыя манеты. Гэта на 9% больш, чым год таму, расказалі OL у прэсавай службе Нацбанка.

Часцей за ўсё ў Беларусі падрабляюць даляры: на іх долю прыпадае больш за 84% фальшывак. Другую пазіцыю займае расейскі рубль - 8,5%. Сярод падробленых грошай 5,6% займаюць еўры, 1,3% - беларускія рублі, яшчэ 0,4% прыпадае на іншыя валюты.

Падробленых даляраў у 2022 годзе выявілі на 69% больш, чым у 2021-м. Часцей за ўсё падрабляюць купюры наміналам $100 і $50. А вось фальшывых расейскіх рублёў і еўраў стала прыкметна менш - на 74 і 27,5% адпаведна. Сярод расейскай валюты самай папулярнай падробкай застаецца купюра 5 тысяч рублёў, а сярод еўрапейскай - 50 еўраў. Дарэчы, усе тры падробленыя манеты, якія знайшлі на працягу гады, былі наміналам 2 еўры.

Несапраўдных беларускіх рублёў за год канфіскавалі толькі 12 штук, у 2021-м іх было на тры менш. Большасць падробак - банкноты вартасцю 50 рублёў.

Паводле звестак Нацбанка, часцей за ўсё падробленыя грошы знаходзяць у Менску - 63,4%. Але за год фальшыўкі знаходзілі ў 57 паселішчах краіны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках