29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяскоў зазнаў поўнае фіяска

6
Пяскоў зазнаў поўнае фіяска
Дзмітрый Пяскоў
ФОТА: EPA

У Расеі наспяваюць цікавыя падзеі.

Палкоўнік запасу УСУ, вайсковы эксперт Пётр Нядзельскі пракаментаваў словы прэсавага сакратара прэзідэнта РФ Дзмітрыя Пяскова аб тым, што вайна ва Украіне - надоўга.

У інтэрв'ю «Обозревателю» эксперт падкрэсліў, што гэтая фраза Пяскова – прыкмета поўнага фіяска палітыкі Крамля.

Нядзельскі нагадаў аб планах Пуціна і ягонага асяроддзя ўзяць Кіеў "за 3-4 дні", а сёння яны кажуць, што вайна надоўга. Гэта ўсё дзякуючы гераізму і таленту нашых абаронцаў і ў цэлым народа.

«Гэтая фраза Пяскова з'яўляецца прыкметай поўнага фіяска крамлёўскай палітыкі. Калі ў працэсе контрнаступу, які рыхтуюць Сілы абароны Украіны, мы зможам цалкам выбіць акупацыйныя войскі з тэрыторыі нашай краіны, гэта можа стаць катастрофай і для Расеі ў цэлым, і для Пуціна асабіста», - кажа палкоўнік запасу УСУ.

Са слоў эксперта, у Расеі ўжо наспяваюць пратэставыя настроі праз падзенне эканомікі краіны ды ізаляцыі. А паасобныя расейскія палітыкі, кажа Нядзельскі, ужо гатовыя зладзіць пераварот у Крамлі.

Як паведамляў сайт Charter97.org, прэс-сакратар крамлёўскага дыктатара Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў папярэдзіў прадстаўнікоў расейскай эліты, што вайна зацягнецца надоўга. «Думаю, вы чакаеце, што я нешта скажу. Усё стане нашмат цяжэйшым. Гэта вельмі, вельмі надоўга», - пераказала выданне The Guardian словы Пяскова.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках