19 красавiка 2024, Пятніца, 15:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стаў вядомы лёс падбітых у порце Бярдзянска караблёў РФ

1
Стаў вядомы лёс падбітых у порце Бярдзянска караблёў РФ

Гэта паказвае абмежаваныя магчымасці Расеі.

Пашкоджаныя падчас удару па марскім порце Бярдзянска ў сакавіку 2022 года расейскія караблі «Цэзар Кунікаў» і «Новачаркаск» дагэтуль не могуць выконваць баявых задач, расказаў вайсковы аглядальнік Аляксандр Каваленка.

Ён нагадаў, што год таму былі падбітыя тры караблі, адзін - БДК «Саратаў» - знішчаны. Два БДК праекту 995 «Цэзар Кунікаў» і «Навачаркаск» былі пашкоджаныя.

На сакавік 2023 года абодва пашкоджаныя караблі не могуць выконваць баявыя задачы.

«Праз год, пасля інцыдэнту, РФ так і не змагла закончыць рамонтныя працы на БДК, пашкоджанне і недзеяздольнасць якіх яна дагэтуль не прызнала, хоць стала вядома аб гібелі капітана «Цэзар Кунікаў» Аляксандра Чырвы. Гэта даказвае факт абмежаваных рамонтных магчымасцяў Расеі», - растлумачыў экспэрт.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках