29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скандальны мітрапаліт Маскоўскага патрыярхата прыстрашыў Зяленскага і ягоную сям'ю

26
Скандальны мітрапаліт Маскоўскага патрыярхата прыстрашыў Зяленскага і ягоную сям'ю

Абяцаў «кару звыш».

Скандальны мітрапаліт УПЦ Маскоўскага патрыярхата Павел (Лебедзь), якога ў народзе называюць «Паша Мэрсэдэс», звярнуўся з пагрозамі да прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. Гэта ён зрабіў пасля таго, як дзяржава патрабуе святароў Маскоўскай царквы пакінуць Кіеўска-Пячэрскую Лаўру.

Зварот «Пашы Мэрсэдэса» апублікаваны на відэа «Лаўра. Сутнасць выратавання» на YouTube.

У сваім відэазвароце Павел Лебедзь паведамляе, што Бог не даруе лідару ўкраінскай дзяржавы выгнанне УПЦ з Лаўры. Ён сказаў, што «слёзы выселеных святароў, не ўпадуць у зямлю - яны ўпадуць яму на галаву».

Маскоўскі поп «гарантуе» Уладзіміру Зяленскаму Божую кару.

«Кажу вам, спадар прэзідэнт, што слёзы нашыя не ўпадуць на зямлю. Яны ўпадуць вам на галаву. Сёння вы думаеце, што, увайшоўшы ва ўладу на нашых спінах і нашым жаданні, можаце з намі так рабіць. Гасподзь не даруе ні вам, ні вашай сям'і гэтую саступку. Таму што ў гэтыя хвіліны 220 чалавек выкінутыя вамі на вуліцу», - сказаў былы кіраўнік Кіеўска-Пячэрскай Лаўры.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках