20 красавiка 2024, Субота, 10:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МТС адмаўляецца ад яйка ў лагатыпе кампаніі

19
МТС адмаўляецца ад яйка ў лагатыпе кампаніі

Стала вядома чаму.

МТС 30 сакавіка абвесціць аб маштабным рэбрэндынгу, адмовіўшыся ад галоўнага сымбалю кампаніі з 2006 года – яйка, піша РБК са спасылкай на прэзідэнта кампаніі Вячаслава Нікалаева.

На новым лагатыпе больш не будзе выявы яйка - цяпер гэта квадрат чырвонага колеру з літарамі М, Т і С на перымэтры.

Як растлумачыў РБК Вячаслаў Нікалаеў, даследаванні паказалі, што ў кліентаў і гледачоў МТС асацыюецца не з яйкам, а з чырвоным колерам. Прычым у моладзі, паводле даследаванняў МТС, яйка выклікае «асацыяцыю чагосьці старасвецкага, класічнага, стабільнага», а раз папярэдняя марка была запамінальнай, запаміналася менавіта традыцыйнасць. Але сама кампанія за апошнія гады моцна памянялася, увяла новыя бізнэсы і ўжо не з'яўляецца толькі тэлекамунікацыйным аператарам, падкрэсліў Нікалаеў. Пры гэтым на пытанне, ці чакае МТС, што частка карыстальнікаў можа адысці ад яе пасля змены маркі, прэзідэнт групы запэўніў, што "адэптаў яйка" яны не маюць.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках