18 красавiка 2024, Чацвер, 6:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Салаўёў захваляваўся ў чаканні контрнаступу УСУ

5
Салаўёў захваляваўся ў чаканні контрнаступу УСУ

Прапагандыст прызнаўся, што яму «не да іроніі».

У Расеі з трывогай глядзяць на заходнюю вайсковую тэхніку, якая паступае ва Украіну.

Расейскі прапагандыст Уладзімір Салаўёў нэрвова адрэагаваў на вайсковую дапамогу, якую Захад дае Украіне, і заклікаў «не іранізаваць» наконт рыхтаванага контрнаступу ўкраінскага войска.

Аб гэтым ён заявіў у адным са сваіх эфіраў, урывак якога публікуе Telegram-канал "Украіна 365".

«Усё ж такі трывожна. Чакаем іхняга (украінскага - рэдакцыя) контрнаступу. Не трэба ніякай іроніі. Тэхніка з таго боку паступае сур'ёзная, паступае яе шмат, войскі ўкраінскія рыхтуюцца сур'ёзна. Трэба чакаць і быць гатовымі», - сказаў Салаўёў у размове з адным з камандзіраў «кадыраўцаў».

Тым часам кіраўнік Мінабароны Украіны Аляксей Рэзнікаў паведаміў, што Кіеў не будзе чакаць паставак заходніх знішчальнікаў, каб пачаць контрнаступ. Паводле слоў міністра, контрнаступальная аперацыя рыхтуецца на некалькіх кірунках і мае пачацца ў красавіку-траўні. Вайскоўцы мерацца выкарыстоўваць тое ўзбраенне, якое ёсць на гэты момант, у тым ліку заходнюю вайсковую тэхніку, якая ўжо была пастаўленая і пастаўляецца далей.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках